Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

– Мы ж так і не пазнаёміліся. Мяне Натальляй завуць… Натальля Лебедзева, – падсунула да яго талеркі, спрытна наліла ў чаркі пахкай самагонкі. – Давайце за сустрэчу…

Выпіўшы, Натальля загаварыла яшчэ весялей: і пра тое, што з суму ня ве­дае, куды падзецца, і пра гаспадароў, якія зьнікаюць з хаты да самага вечару.

– Ты мне яшчэ там, на цеплаходзе, прыглянуўся, – горача зашаптала пасьля другой чаркі. – А тут гляджу – і вачам ня веру…

Хмель апаноўваў імгненна. Ацяжэлі ногі. Паспакайнела, пацяплела на душы. Хацеў распытаць у Натальлі, адкуль яна і за што сюды трапіла – а тая падміргнула зухавата і, сьмеючыся, прыкрыла яму далоньню рот, адышла і прысела на ложак, разгладзіла сукенку – і пальцам яго да сябе паклікала. І кофту расшпільваць пачала. А пад ёй – ні сарочкі, ні станіка.

– Ну што асалавеў? Дзьверы я зачыніла… – зноў падышла да стала, прысела яму на калені, абняла за шыю, нацялася, як струна. Грудкі цьвёрдыя, па радзімцы на кожнай…

Ад нечаканасьці ў яго загуло ў скронях, юрлівы жар асыпаў цела. А яна ўжо цалавала яго – у шчокі, у шыю.

– Слухай, – далікатна прыпыніў ён, – давай яшчэ па кроплі вып’ем… – і ўжо сам наліў: ёй цэлую, сабе – палову.

– Каб менш быць адным, – яна высока ўзьняла чарку, прытуліла да вуснаў і хутка пачала піць. Аднак, па ўсім відно, рабіць гэтага ня ўмела: адчайна моршчылася, уздрыгвала ўсім целам. Тонкі струменьчык зьбег па яе ўзьнятым падбародку, па маладой шыі – у лагчынку паміж грудкамі. І ніжэй, пад нерасшпілены гузік.

Жанчына нечакана хітнулася, і Дубоўка падхапіў яе на рукі, паклаў на ложак, ахінуў краем вылінялай грубаватай коўдры, каб прыкрыць галізну.

– Прабач, жанаты я… – сказаў упэўнена, а ўжо ад дзьвярэй, адкідваючы зашчапку, дадаў: – Дзякуй вялікі…

…Напрыканцы кастрычніка па дарозе (гразі бездарожжа) з Міхайлаўскага яго дагнаў верхавы на прыгожым шэрым у яблыкі кані. Спыніўся, разгледзеў з галавы да ног – і далей пагізаваў – у Шэшургу, толькі гразь запырскала на конскі зад і ягоны вайсковы брызентавы плашч.

А дома жонка ў дрыготкіх руках паднесла абмазаны сургучом канверт: «Верхавы прывёз…» Тэксту – некалькі падсьлепаватых машынапісных радкоў: «…неадкладна зьявіцца ў Яранск у НКВД з рэчамі…».

Яна зноў моцна захварэла. Балела галава, страшна апухлі вушы. З тыдзень магла толькі сядзець у ложку. Дапамагалі настаўніцы, зрэдку прыносілі Альгерду што-кольвек з ежы, а то і бралі яго на дзень да сябе.

Адзінае адхланьне – сон, з якога яна выходзіла цяжка, стомна, ужо і засынала з боязьзю – а раптам не прачнецца… Урэшце фельчар даў нейкай вадкасьці з бромам, і хвароба адступіла.

Пачала хадзіць на працу ў школу – схуднелая, твар пакрылі чырвоныя плямы, ацяклі ногі. Са страхам глядзела на сына, таксама зморанага, слабога ад недаяданьня.

Ужо закончылася восень, калі ад мужа прыйшоў ліст: я ў Чабаксарах, працую і чакаю цябе з сынам.

Прызнацца, ужо і не спадзявалася… Сьпехам сабралася, балазе пачалі­ся зімнія канікулы. Нанялі двух коней, сані. Добрыя людзі змайстравалі на іх кібітку, каб ня так даймалі вецер і сьнег.

Першы дзень дарогі Альгерд адолеў мужна. Схаваны ў падушкі і коўд­ры, доўга спаў. З ежай быў вялікі клопат: усё замерзла (гэта назаўтра маці здагадаецца класьці што-небудзь да цела – булачку, піражок, бульбіну, і іх можна будзе жаваць).

Начаваць прасіліся ў прыдарожных вёсках. Амаль усюды не было газы, і іхні запасьлівы фурман браў з сабой сваю – купленую яшчэ ў сельпо ў Шэшурзе. На лямпавае сьвятло ў хату зьбіраліся суседзі – доўга гаварылі пра жыцьцё, курылі самасад. А яна сядзела на лаве каля жалезнай печкі, здымала з сына, які зморана спаў, прусакоў і плакала.

Зранку – зноў дарога, зноў засьнежаныя сьцены непралазнага лесу і пякучы мароз.

Праз чацьвёра сутак сям’я зноў была разам – у невялікім пакойчыку на паўночным ускрайку Чабаксараў. Той пакойчык даводзілася даграваць вугольлем, якое выбіралі з печкі гаспадары. Ад чаду балелі галовы. Жалезную ж «буржуйку» паставіць у пакоі не дазвалялі.

Канец зімы быў вельмі цяжкім. Зарабляў Дубоўка ў Чувашсаюзе, дзе працаваў тэхнічным сакратаром юрыдычнага аддзелу, мала. Грошай ледзь хапала на аплату пакойчыка і такія-сякія прадукты. Уладкавацца на якую-небудзь службу жонцы не ўдавалася.

І пакуль нікога са знаёмых, нікога з сяброў…

Здаралася, і на стол не было чаго ставіць – як у той перадкалядны вечар 1934-га. Дубоўка прыйшоў з працы позна, скінуў аблавушку, павесіў на дзьверы цёрты кажух, прыгладзіў заінелую бараду, а жонка сьцішана гаворыць:

– Чым жа вячэраць будзем? Засталіся толькі тры бульбіны, больш нічога…

– Як нічога, яшчэ ж цыбуліна ёсьць! – пацягнуў яе за фартух сын. Выгляд сур’ёзны, а ў блакітных – бацькавых – вачах – і туга не па ўзросьце вялікая, і ўадначас – радасьць.

– Ого! Беларусы кажуць, што гора тады, калі ні цыбулькі, ні крышыць у што… А ў нас зараз будуць з усяго гэтага не адна, а дзьве стравы! – Дубоўка няёмка ўсьміхнуўся, абняў жонку з сынам, пасадзіў іх на ложак і сам у змроку (лямпа гарэла слаба) пачаў гатаваць вячэру. Зварыў бульбу, адцадзіў, у адвар накрышыў цыбулю – першая страва, кожнаму па бульбіне – другая.

– Яшчэ і трэцяе ёсьць – рот прапаласкаць, – дзелавіта і сур’ёзна падагульніў сын, аблізваючы пальцы, а потым спытаў: – А чаму, тата, мы так жывём? Вунь у нашай суседкі – усё ёсьць…

Гэта было першае пытаньне, адказаць на якое Дубоўка ня змог…

Вясной Чувашсаюз даў ім пакой у доўгім доме на ўскрайку гораду – з печчу, са складам-хлеўчыкам побач. Адна нязручнасьць – па ваду даво­дзілася хадзіць далёка, пад гару, якая з поўдня прыкрывала Чабаксары. Нашмат далей – і праца, аднак настрой ва ўсіх быў прыўзьняты: 20 ліпеня заканчваўся пяцігадовы тэрмін, а да ўсяго – у Чабаксары з Кацельніч перавялі двух беларусаў – Паўла Каравайчыка і Ігната Савіча, і горад, здалося, пабольшаў, павесялеў.

Абодвух Дубоўка ведаў яшчэ па тым, маладым жыцьці. Каравайчык працаваў у «Савецкай Беларусі», пісаў адраджэнцкія вершы. Савіч – таксама журналіст, з «Беларускай вёскі».

Першыя тыдні яны сустракаліся кожны вечар, часьцей у Каравайчыка, які меў большы пакой. Гулялі ў карты, думалі пра будучае. І аніяк не маглі нагаварыцца па-беларуску. Савічу не ўдавалася знайсьці працу, а тут зусім нечакана з лёгкай рукі Дубоўкі стаў у Чувашсаюзе электрыкам.

Здавалася, чорнае і страшнае адыходзіла ад іх. Усе чакалі лета, і яно, хоць і павольна, нерашуча, сыходзіла з Прыволжскага ўзвышша і залівала сьвятлом Чувашыю, а з ёй – і прытоеныя Чабаксары…

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Наномашины, сынок! Том 1

Новиков Николай Васильевич
1. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, сынок! Том 1

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

78

Фрай Макс
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
78

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Ваше Сиятельство 14

Моури Эрли
14. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 14