Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Дубоўка спрабуе далей дошкі рассунуць, хоча крыкнуць, аднак не хапае паветра, вагонная сьцяна варушыцца і заціскае яго.

– Пачакайця, пачакайця… – сіпата ўскрыквае кіроўца і раз-пораз азіраецца: цыганаватыя бровы, чорныя, як смоль, вочы, багатыя вусы пад мякіністым носам, здаровыя, як часночыны, зубы.

І раптам вагон перастае кідаць – колы пакаціліся па асфальце. А наперадзе – шэры будынак менскай турмы-«амерыканкі», толькі чамусь замест круглых вежаў – крамлёўскія, кантавыя, з Чырвонай плошчы. А паміж імі – вялікая жалезная брама, перад якой кіроўца ліха тармазнуў, сьпешка скочыў з трактара, абабіў аб кола гразь з падэшваў вялікіх ботаў і пастукаў кулаком у браму.

Аніхто не адазваўся. Тады ён пачаў стукаць нагой:

– Адкрывайця, маць вашу!..

Стук моцны, нервовы, ажно рэха ідзе.

…– Открывайте!..

Жонка сполашна ўсхапілася першай, адчыняла дзьверы марудзячы – і разьятраны энкавэдзіст ледзь ня зьбіў яе з ног.

У пакой увайшлі трое. Пакуль адзін стаяў каля вакна і дакурваў цыгарэту, таварышы паскідвалі на падлогу матрацы, павыварочвалі шуфляды. Зьнялі з падушкі навалку і ў яе пачалі піхаць кнігі і ўсё, што знайшлі рукапіснага.

Ён, ужо апрануты, сядзеў на табурэце каля сьцяны і стоена пазіраў на жонку і сына.

– На выход! – энкавэдзіст каля вакна плюнуў на акурак і выйшаў першым.

З мяшэчкам сухароў у адной руцэ і скруткам бялізны ў другой Дубоўка пасьпеў нязграбна абняць спалоханага сына, затым сунуў бялізну падпаху і пагладзіў малога па галаве, пацалаваў і прашаптаў на вуха:

– Я ні ў чым не вінаваты, ведай. І беражы мамку…

З жонкай разьвітваўся ўжо на вуліцы. Яго прысьпешвалі – а не хапала сілы пайсьці.

– Калі што, едзь да маіх у Маскву… – набраў у грудзі паветра і рашуча рушыў за энкавэдзістам.

Толькі тады жонка дала волю сьлязам, спачатку ціхім, а калі яго сьпіна разам з канваірскімі па баках схавалася ў перадранішнім змроку, павалілася на зямлю і зарыдала на ўсю сваю жаночую моц…

На другі дзень пасьля арышту мужа яе звольнілі з працы (была школьным бібліятэкарам) і загадалі вызваліць пакой. Яна са спалоханым сынам мусіла зноў перабрацца ў суседні хляўчук.

Заканчваўся жнівень, ночы сталі вельмі халоднымі. Малы захварэў, тэмпературыў і трызьніў у сьне, а яе – жонку «ворага» – аніхто не зга­джаўся ўзяць на кватэру.

У доўгія верасьнёвыя ночы ёй станавілася страшна. Страшна жыць, страшна глядзець на сьвет. Яна завязвала – як магла – на вяроўку дзьверы хлеўчука, садзілася над сынам і ў сьвятле дымнага самаробнага каганчыка расказвала доўгія казкі, – аж пакуль не зьнемагалася і не засынала сама: на земляной падлозе, паклаўшы галаву на сынаў ложак…

Некалькі месяцаў вялося сьледства. І кожны дзень яна хадзіла ў камендатуру НКВД, выстойвала чаргу да пракурора і пытала адно і тое ж: «За што арыштаваны мой муж?» Напачатку пракурор казаў, што яшчэ вядзецца сьледства і што дарма не арыштоўваюць, а калі ў турме – праз вакенца ў тоўстай-тоўстай сьцяне, хтось хрыпаты, чыйго твару не было відаць – ёй паведамілі ўрэшце, што мужа чакаюць дзесяць гадоў лагеру, яна не паверыла і напісала ў Маскву Дубоўкавай маці, папрасіла дазнацца там, за што арыштаваны Уладзя, – але і ў сталіцы нічога пэўнага не паведамілі. «Даведайцеся на месцы...»

А «на месцы» ўжо сьпешна дапісвалася абвінаваўчая пастанова сьпецтройкі пры НКВД Чувашскай АССР, якая выкрывала «антысавецкую дзейнасьць» Савіча і Дубоўкі, Каравайчыка і Мамчыца. У аснову новай справы былі пакладзены сьведчаньні Енгібаяна (якога Дубоўка ні разу ня бачыў) і Натальлі Лебедзевай (якую бачыў двойчы – на параходзе і ў Міхайлаўскім). Старэйшага Паўла Каравайчыка чакаў расстрэл, Савіча, Мамчыца і Дубоўку – новыя тэрміны зьняволеньня…

Яны пабачыліся напрыканцы лістапада 1937-га – у Алатырскім лагеры на мяжы Чувашыі. Невялікі перасыльны лагер, зроблены сьпешна на ўзвышку ў сутоку Алатыры і Суры, у два абхопы быў абнесены частаколам. Пяць вежаў з вартавымі. Вартавыя шнуравалі і паўз сьцены звонку. А за імі – укруга – жанкі, дзясяткі жанчын: то прыпадаючы тварам да частаколу, то калдыбаючы па сьнезе далей, на іншы бок лагеру.

І крыкі: імёны, прозьвішчы…

Дубоўка ўбачыў жонку першым, падазваў першым. Яна ледзь не самлела, убачыўшы яго схуднелы парослы шчэцьцю твар. Перакінула праз частакол зімовае паліто, валёнкі, цёплую коўдру – і ўжо ня мела сілаў стаяць. Укленчыла перад ім – за некалькі метраў да яго, і глядзела, глядзела…

…аж пакуль не паказаўся вартавы з сабакам, пакуль не пачаў адганяць…

– Мне сказалі, што дзесяць гадоў у лагеры… – надрыўна выкрыкнула яна, узьнімаючыся на ногі.

– Няпраўда, ніякай справы няма! Пасьля выбараў нас павінны выпусьціць… – ад пачутага грудзям не хапала паветра (ім жа не абвесьцілі пастанову!). Вусны штось яшчэ працягвалі шаптаць, а сэрца ўжо разумела і верыла, што яшчэ дзесяць гадоў няволі забіраюць яго…

У сярэдзіне сьнежня каля лагерных варотаў ён пачуў ужо знаёмае: «Внимание, колонна! По пути следования не растягиваться… Шаг вправо, шаг влево…» Да Алатырскага чыгуначнага вакзалу калону лагернікаў вялі ўжо днём – і па цэнтральных вулках гораду.

І зноў: турма на колах, восем вагонных «купэ», па шаснаццаць зэкаў у кожным. Толькі дарога – у некалькі разоў даўжэйшая: Цюмень – Омск – Навасібірск – Краснаярск…

І мароз, ад якога ў голым вагоне замярзалі вочы. Застывала душа…

9.

Звон…

Колкі, нацяты звон.

Так пачынаецца ранак: молатам па чыгуннай рэйцы…

Спрасоньня здаецца, што хтось б’е па галаве…

Ён расплюшчвае вочы: на нарах і каля іх у змрочнай палатцы бязмоўна варушацца стомныя сьцені, кашляюць, – ці ад дыму з іржавай «буржуйкі», ці з прастуды, стогнуць.

Паспрабаваў узьняцца – стала млосна ад страшнай здагадкі: паралізавала сьпіну…

Выцягнуўся, паварушыўся, і тады паспакайнеў: усяго толькі бушлат прымёрз да дошак. Каб не парваць, расшпіліў і вылузнуўся з яго – у паліто, швэдары, кашулі, усім, што захапіў з сабой.

Ступіў на зямлю, і тады толькі заўважыў, што – без валёнак. Пашукаў пад нарамі – няма. Толькі чыесьці парваныя гамашы…

Насьпех абкруціў ногі нейкімі анучамі, усунуў у гамашы, завязаў, каб не згубіць, дротам – і апошнім выпхнуўся на вуліцу.

Сьвітаньне афарбоўвала далёкія сопкі лёгкай ружавізнай, над тайгою навісала мутнаватае, як брудная вата, неба. А па ўсім лагеры абуджалася нявольніцкае жыцьцё: хрыпла мацюкаліся наглядчыкі, постаці ў балотнага колеру бушлатах, у рваных ватоўках нязграбна зьбіраліся на вялікім пляцы; белы дым акуратна ўздымаўся над трубой лагернай сталоўкі; абу­джана гаўкалі аўчаркі; вартавыя дакурвалі свае першыя ранішнія папяросы, спрактыкавана хаваючы пад крысо кажухоў рукі (у тоўстых рукавіцах не пакурыш).

Поделиться:
Популярные книги

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Гроза богов

Мазуров Дмитрий
10. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Гроза богов

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Deus vult

Рокотов Алексей
3. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Deus vult

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Морской лорд. Том 1

Чернобровкин Александр Васильевич
2. Вечный капитан
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
8.12
рейтинг книги
Морской лорд. Том 1

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Инженер Петра Великого 6

Гросов Виктор
6. Инженер Петра Великого
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 6

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф