Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

7.

Двухпавярховы будынак Чабаксарскага НКВД, пакой насупраць прыступак зьнізу. Пах фарбы. Ранішняя прахалода. Заспаны твар лейтэнанта над папкай з асабовай справай.

Старлей доўга лянотна перагортвае мяккія старонкі, затым з шуфляды вялікага дубовага стала, нядаўна пафарбаванага, як і падлога, у карычневы колер, дастае яшчэ адну папку – новую. У ёй толькі некалькі старонак.

– Адносна вашага тэрміну, грамадзянін Дубоўка, пакуль яшчэ ня маем аніякіх распараджэньняў, – старлей далікатна зірнуў паверх шкляных кольцаў акуляраў, уздыхнуў, пабарабаніў доўгімі пальцамі па стале, устаў: – А раптам нічога ня чулі пра напад на акруговага касіра?..

– Не. – Такога пытаньня Дубоўка не чакаў. – Чуў, што і ўсе пагаворваюць… Абрабавалі машыну, забралі грошы. – І адразу ж адчуў штось нядобрае.

– Шафёр пазнаў аднаго з беглых, ён ужо з тыдзень у росшуку. А нам вядома, што вы з ім адным этапам да нас дабіраліся. Што-небудзь ведаеце пра Льва Бароўскага? – старлей пільна ўгледзеўся ў вочы, а пасьля паўзы паклаў на стол фотаздымак.

У Дубоўкі мацней затахкала сэрца: перад ім – выява Льва, тога самага, «жывы-будзем-не-памром», стрыжанага, няголенага.

– Ну што? – старлей забраў фотаздымак, зноў сеў за стол, па-заліхвацку закінуўшы нагу на нагу.

– Твар знаёмы… І праўда разам этап адбывалі.

– А тут, у Чабаксарах, ня бачыліся? – старлей скрыпнуў стулам і нагнуўся бліжэй.

– Не…

– Што ж, не – дык не, – старлей штось марудна напісаў у пратаколе, падсунуў Дубоўку. – Расьпішыся.

Затым схаваў абедзьве папкі ў сейф, наліў з графіна вады, са смагай выпіў і падагульніў:

– Пакуль можаш ісьці, праз тыдзень будзе вядома, што з табой…

Жонка вечарам спрабавала разьвесяліць: «Ну нічога, пяць гадоў чакалі, перачакаем і тыдзень. Канешне ж, пакуль тыя паперы сюды прыйдуць… Ды не на аднаго ж цябе. Вунь і Савічу ж нічога не паведамілі. І Каравайчыку…» А сама ўжо дамывала сямейны «гардэроб». Хай, казала, у дарогу будзе ўсё чыстае.

На апалоскваньне не хапала вады, і Дубоўка з двума вёдрамі накіраваўся да дзьвярэй.

– Можа, хай раніцай? Цёмна ўжо, – занепакоілася жонка.

– Ды не, не зіма ж…

Вада – акультурненая крынічка – была каля самай гары. Небясьпечна было хадзіць па ваду зімой, калі сьцежка пакрывалася лёдам. А цяпер ноч была сьветлай. Зоркі абсыпалі неба і бадзёра трымцелі пад нястомнае чыканьне чувашскіх цыкадаў.

Ён ужо набраў цалюткія вёдры і на хвілю сьцішыўся, каб паслухаць ліпеньскі змрок, шапаценьне крыніцы, якая, стаміўшыся ад доўгага блуканьня, заціхала ў густым лапушыньні, разьлівалася ў невялічкі ўзбалотак, дзе нясьмела пакрэхквалі некалькі жаб, – сьцішыўся, каб задумацца пра вольнае, як за сьпіной, з-за алешніку, пачуў хрыплае:

– Эй, землячок, ты гэта?

Азірнуўся, угледзеўся ў кустоўе. Ад алешыны адарваўся сілуэт, ціха наблізіўся да крыніцы.

– А я цябе ўжо некалькі разоў бачыў… – той жа голас, знаёмы, і твар, і ўся постаць. –А цяпер вось і стрэліся, жывы-будзем…

– А мне казалі, што ты ў бягах…

– Можа быць, – Леў прыпаў да вядра і доўга піў, затым даланёй абцёр вусны, крэкнуў і агаломшыў: – Заўтра іду за Урал, там паспрабую загубіц­ца. Грошай на два жыцьці хопіць… Хочаш са мной?

– Ды дзякуй… У мяне ж тэрмін закончыўся. – Дубоўка ўважліва агле­дзеўся, паківаў галавой: – Ты, Робін-Гуд, хоць ведаеш, што цябе ўся Чувашыя шукае?

– Нам, татарам, да балды! Ты, гэта… Можа б з хлебам расстараўся?

Дубоўка зьлёгку піхнуў яго ў плячук, уздыхнуў:

– Схавайся, сарві-галава! Хлеб і да хлеба прынясу, каля алешыны пакіну. Ну а жывымі будзем – пабачымся…

А праз тыдзень Дубоўка прыйшоў дадому яшчэ да абеду, сеў каля дзьвярэй на падлогу, моцна абхапіў рукамі калені, – твар зьбялелы, вочы нерухомыя, нібы застылі на ходніку.

У хаце адразу ж зразумелі: штось нядобрае. З гадзіну ён як скамянеў, ня чуў жончыных пытаньняў, не варушыўся нават. Затым устаў, прыціснуў да сябе сына, узварушыў яго мяккую, з далікатнай кучаравінкай, чупрынку, пасадзіў на калена.

– Што? – жонка прысела да яго і, здавалася, ужо ўсё зразумела.

– Тэрмін падоўжылі… На два гады, – толькі і змог выціснуць Дубоўка.

У той дзень яго ўпершыню не дачакаліся на працы…

А напрыканцы лета – новая нечаканка: вырашылі рамантаваць іхні дом, і ўсе сем’і мусілі перабрацца ў доўгія хлеўчукі побач. Восень (некалькі гадзін да працы і ўвесь вечар) ён дапамагаў будаўнікам даводзіць да ладу сваю «кватэру», каб не сустрэць зіму ў хлеўчуку. Здымаць новы пакой не хапіла б грошай.

8.

Сонца… Мяккае сонца над галавой. Там і жаўранак, і лёгкая хмарка. І возера блакіту. А наперадзе – агародніцкія хаты. Леваруч усьміхаецца Доўжа, і сьцежка, па якой ідуць ён з жонкай і сынам, вось-вось пачне свой апошні паварот да возера.

Луг чамусь няскошаны, шмат зельля нарасло ў траве, асабліва ў лагчыне, адкуль паказваецца-вырастае трактар з прычэпленым вагонам.

Трактар стары, увесь у іржы і гразі, але металёвыя колы-шасьцяронкі коцяцца спраўна: вось перарэзалі ўжо сьцежку і прысьпешылі насустрач.

Каб не патрапіць пад гэтыя шалёныя колы, яны збочылі і пайшлі да вёскі напрасткі, аднак трактар з вагонам адразу ж зноў крутнуў да іх. Руляваў чалавек, добра знаёмы па газетных фотаздымках: грузінскія ўзьлётныя бровы, доўгі масіўны нос, васпаватыя шчокі…

Сталін – надзіва рухавы – скочыў на зямлю, пастукаў кулаком па дошках вагону, а ў адказ – у сто галасоў крык.

– Ну тихо, тихо… – буркнуў Сталін і пальцам пазваў Дубоўку. – Давай и тэбя покатаю…

І тут як хтосьці нябачны падпіхнуў яго ў страшны вагон. Сіліўся праціснуцца да закратаванага вакна, расьпіхваў сьлізкія голыя целы, аднак іх усё большала і большала. І тады ён выбіў у сьцяне некалькі дошак, высунуў галаву – а мясьціны вакол ужо незнаёмыя, чужыя. Сонца сьпераду садзіцца-заходзіць, акурат нібыта ў трактарную трубу – пачарнелае ад маторнай копаці. І за рулём ужо ня Сталіна постаць, а кагосьці незнаёмага – рослага і дужага. Прамасьленая ватоўка на плячах ледзь сходзіцца, калені над рулём узвышаюцца. І галава вялікая, з нестарэчай яшчэ лы­сінай. Ад ветру ацалелыя валасы ў німб узьнімаюцца – доўгі каўтун над левым вухам. Ям большае, німб-каўтун на каўнер ападае, і яго кіроўца аграмаднай пяцярнёю зноў на лысіну зачэсвае.

Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Принц Ардена

Анри Софи
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Принц Ардена

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Барон обходит правила

Ренгач Евгений
14. Закон сильного
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон обходит правила

Ученик

Листратов Валерий
2. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Богам – божье, людям – людское

Красницкий Евгений Сергеевич
6. Отрок
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Богам – божье, людям – людское

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI