Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
Усе дзеўкі дрэнна йдуць, Мая дзеўка добра йдзець. Мая дзеўка добра йдзець: Круціць задам, як мядзведзь.

I тут Радзівіл няўмела і зусім нечакана разрагатаўся. Нават крыху істэрычным смехам. I тут зарагаталі ўсе.

Аліцыя (трохі ўлешчаная). Бач ты... Эх, князь. Такі спектакль смехам сапсуў.

Радзівіл (рагоча). Ні-ні-ні-нічога. Паслоў не за-забіваць. Ідзіце, мужыкі. Я разгледжу ваш ліст. Адпраўце іх. Але глядзіце, калі па-па-падзецеся не пасламі, ды пад дрэнны настрой.

Лаўрэн. Які ж гэта ў вас, паночак, дрэнньі настрой, калі гэты называецца добры?

Ідуць да дзвярэй.

Радзівіл. Але ве-едай сваё месца, горад! Калі што – канец вам.

Iлья (заўважыўшы дыван перад дзвярыма, да Лаўрэна). Бачыш хаднік? Мужык! Бушацкая морда! Ты дзе? У палацы! I куд-ды ты прэш? Куд-ды ідзеш? Выцеры ногі, хамуйла!

Выціраюць ногі і выходзяць. Усе ашаломлена глядзяць ім наўздагон.

Радзівіл (з нечаканым спакоем). Гэта больш сур’ёзна, чым я думаў. Вы займіцеся мужыкамі, а я... Не, здурэў браток. Ты пойдзеш з палком саксонцаў туды, на Крычаў, Данаван.

Данаван. Ія. Іх хабе генуг. Іх трэба аўфс Хаўпт шлаген. Нагалаву разбіць.

Радзівіл. Ты запамятай іх, Данаван. Не, паслоў забіваць не будзем. Але як Крычаў выкажа непакору – разбіць. Завадатараў на палю. I тады паслы хай паглядзяць... Вядзі кірасіраў, Данаван. А не справішся – у дапамогу пойдзеш ты, Пястжэцкі.

Карціна шостая

Зноў тупат капытоў у змроку. I іскра. Коннік вязе паходню, “агнявую віцу” – знак паўстання. У цемры крык: “Данаван ідзе!” Пошчак капытоў множыцца. Ад першай іскры аддзяляецца другая... трэцяя... пятая. “Данаван!.. Данаван!.. Данаван ідзе!” – лятуць у ноч крыкі. А пасля ўзнікае харал:

Над борам, над полем, над вірам Крумкачы прарочаць бяду, брат. Жалезнай ступой кірасіры На Беларусь ідуць, брат. Зіхацяць гарматы і латы. Але грозна рыкае зямля, брат. Скача грозны коннік адплаты. Вый, акаянны магнат, кат! Прыкіпелі да шабляў далоні. Устаў на пачвару Давід, брат, – Ураганны бог жаху – коннік. Скуголь, захрыбетнік магнат, кат!. Коннік зломіць прыблудаў калоны, Ён праломіць чужынцаў сталь, брат, Бог адплаты, бог помсты, коннік. Вый, пракляты магнат, кат! Над ляснымі цёмнымі шатамі, Над абшарамі роднай зямлі, брат, Грукоча коннік адплаты! Выйце, каты, паны, каралі, брат! Коннік вечнасці, коннік бяссмерця, Сонца светлага добры сын... Хай яны паспрабуюць нас зжэрці, – Падавяцца ўсе, як адзін.

У слабым водсвеце зарыва відаць сілуэты ўзброеных мужыкоў, а злева ад іх група: поп з Бесавічаў і поп Антох. Між імі точыцца ледзь не сварка.

Поп. Не маеш права мужыкам...

Антох. Данаван ідзе. Шмат хто з іх вып’е смяротную чашу, і трэба ім асвячэнне, каб спадзяваліся яны на зброю сваю.

Поп. Гэта каралеўскім, магнацкім воінам зброю свянціць можна. А гэтым, якія без пана-магната і пана-караля – не можна.

Антох. Няма ў іх гэтых паноў, то няхай не будзе і пана-бога? Так?

Поп. Ты на свяшчэнства, на нас навальніцу наводзіш!

Антох. А што ж, бог з імі ў той час, калі ў хама поўна каўбас? А як сала хам не дасць, то і бог яго прадасць?

Поп. Не блюзнер! Агнём гэта пахне, асвячэнне зброі!

Антох. Я не ведаю, ці дапаможа. Але яны пойдуць у бойку з надзеяй на бога і зброю. Дык што, адабраць у іх надзею? Не. Гэтага я не магу. Кінуць іх адных – не на таго ты напаў. Не магу. Не на тое мяне высвяцілі, каб я іх у бядзе – адных...

Поп. Што табе ў іх? Яны з нас смяюцца, што поп і певень, не з’еўшы, не пяюць.

Антох. Гэта пра цябе. А я, як і певень, спяваю нашча.

Вашчыла. Пачнем і без папа.

Антох. Ідзі. I ў чужой царкве не папраўляй свечак.

Лаўрэн. Ідзі ў сваю. У сваёй нары і тхор не смярдзіць.

Ударылі званы. Людзі ўзнялі ў чырвань іконы, харугвы і зброю. Пачынаецца асвячэнне зброі ратнай [4] . Антох з малітваю акрапляе зброю святой вадой.

4

Абрад асвячэння зброі запісаны па памяці, могуць быць збоі, трэба кансультацыя. Толькі спевы – каб разумелі – патрэбныя не стараславянскія, тым больш што ХVІІІ стагоддзе (уніяты) маліліся па-беларуску. Можна мяняць тэксты месцамі, але так, каб напружанне вырастала. І яшчэ, каб у гледачоў дрыжэлі сэрцы.

Псалом
Бог нам прыстанішча і сіла, скоры памочнік у бедах. Таму не ўбаімся, хаця б пахіснулася зямля і горы рушылі ў сэрца мораў. Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хвалявання іх. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Усшумелі народы; дзвігнуліся царствы: Усявышні даў голас Свой, і растаяла зямля. Гасподзь сілаў з намі, Бог Іякава заступнік наш. ...Прыйдзіце і ўбачыце справы Госпада – якія зрабіў ён спусташэнні на зямлі. Спыніўшы брані да краю зямлі, скрышыў лук і пераламіў кап’ё, калясніцы спаліў агнём.
Экцення

О як студа і бясчэсця абліччы праціўнікаў нашых сполніці, сэрца ж іх страху і жаху; і анёл гасподні хай будзе гнаць і паражаці іх. Госпадзі памілуй.

Вашчыла (з хорам). Госпадзі памілуй.

Экцення

О як пачуці ў царкве сваёй воп і ўздыханне адзінаверных нашых і ад ворагаў і супастат прыгнечаных рабоў сваіх, у тузе і журбоце сваёй да яго вапіюшчых...

Карпач (з хорам). Госпадзі памілуй.

Дыякан (глас I)

Камень, якім пагарджаюць дойліды, ён будзе асновай асноў: ад госпада бысць сей і ёсць дзіўны ў ачасех нашых.

Трапар

...не пагрэбуй, добрая, малітваў нашых, усяпетая маці божая... падай ім з нябёс перамогу, бо нарадзіла есі бога, адзіна блаславёная.

Вецер (з хорам). Амінь.

Поделиться:
Популярные книги

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Пересмешник

Пехов Алексей Юрьевич
Фантастика:
фэнтези
9.38
рейтинг книги
Пересмешник

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Товарищ "Чума" 9

lanpirot
9. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 9

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Бродяга 3

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга 3

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы