Нарач
Шрифт:
З
4
Iван
Што прыехаў: наведаць кірмаш Ці мо стужкамі палюбавацца?Прахор
Кінь, Іван, чалавек гэта наш, I не варта табе з ім спрачацца. А табе, Грышка, гэтак хадзіць Па мястэчку ніколі не раю… Тут пранюхае, можа сачыць Дэфензіўская лютая зграя. Ды нам час. Каля крайніх вазоў Нас чакаюць, сабраўшыся, людзі. Шмат баторынскіх ёсць рыбакоў, Нехта з Гатавіч, з Пасынак будзе.Грышка
Крыху сілы збіраць пачалі. Справу з месца крануць было горай. Калі б ўсіх рыбакоў паднялі — Ўскалыхнуліся б нашы азёры. Рынак, як навальніца, шуміць, То ён шматкаляровы, то зрэбны. Сонца горача паліць, гарыць На люстэрках, на хустках, на грэбнях, Маладзіцы свой лён прадаюць: Дываны, ручнікі, палатніны. I калі яны зноў напрадуць Ўсё, што вынесла гора на рынак? Як сцяжынкі, цвітуць паяскі, I расшытыя яркія стужкі Ў каляровыя зоры і птушкі, Ў каласы, верасы, васількі. Ззяюць крамаў багатых рады. Гоман-шум гандляроў, ржанне коней. Вецер з возера, з Мястры, густы Ў залатыя шарахаўкі звоніць. — Гэй, купіце прыборы хутчэй!.. — Не, купец не маніў, не марудзіў. Ведаў — хлопца любіць весялей Чарнабровая з хустачкай будзе.5
Грышка
Прыйшлі, ці доўга нас чакала? Сход зацягнуўся дапазна. Што ж, кагарка, не сумавала Над Мястрам-возерам адна?Тацяна
Дамоў ісці была гатова, На кірмашы пакінуць вас… — А вочы зорацца з-пад броваў, Як золак у вясновы час.Прахор
Ну, хлопцы, ўдаль па хвалях сініх, Каб дома быць нам да зары. А ты, арол, глядзі — дзяўчыны У рыбакоў не забяры! I пырснуў смех з блакітнай хваляй, Аж зашумелі трыснікі. На першых лодках рыбакі Пра Нарач песню заспявалі. I паплыло па хвалях рэха Туды, дзе цёмны бор стаяў, Дзе летнім сном драмалі стрэхі… Эх, песня родная мая!6
Грышка
Слухай, сэрцамаё, шчыра Я цябе кахаю, А ты вечна, быццам вырай, Ад мяне ўцякаеш. Ціха кагарка паўноччу Песню абарвала, За шаўковай хусткай вочы Зорныя схавала. — Я даўно цябе кахаю, — У адказ дзяўчына, Ці мо прашаптала хваля, Грышка вёслы кінуў. — Што ж там песню абарвалі? — Зноў Прахор гаворыць. Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах. Уздымецца высока Недзе над барамі, Рэе-кружыць, нібы сокал Па-над трыснікамі, На прасторах Беларусі Долі след шукае… «Вы пастойце, белы гусі, Я вас запытаю…»Частка пятая
І
2
З
Стражнік
Хто вас тут склікаў?Сымон
Ніхто. Прыйшлі самі.Стражнік
Слухайце ж, рыбакі! Пешні кідайце, пакуль яшчэ з вамі Не загаварылі штыкі.Сымон
Ты не гразі нам. Яшчэ ты замолад. Што нас пужаеш штыком? Мы ужо бачылі здзекі і голад Пад акупанцкім ярмом. Хочаш — страляй у мяне, у старога! Хай мяне зломе віхор. Толькі вам, каты, я гэту дарогу Загараджу да азёр.Поделиться:
Популярные книги
Законы рода
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Главбухша
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Студиозус
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Бандит 2
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Встреча
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Linux программирование в примерах
Компьютеры и Интернет:
программирование
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пересмешник
Фантастика:
фэнтези
9.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38