Нарач
Шрифт:
2
Грышка
Зноў я на старых слядах. Чуваць скрыпяць вароты і асверы. Мо прабяруся ў вёску па кустах. Пустуюць хаты. Недзе ўсе на сенажаці. Мо і Сымон паплёўся на пакосы Ці майструе каля невадоў…Архіп
Грышка! А ты, браток, адкуль?Грышка
Я ад пагоні ледзь уцёк. Да вас прыйшоў, Ратуючыся ад вартаўнікоў. Скажы, каб хто прыйшоў пад вечар. Я пачакаю у Сымонавым таку. Ды глядзі не гавары на вецер, Што бачыў тут мяне… Бяда вось толькі, што учора I сёння раніцай імглістай Арцелі не знайшлі Прахора, З пустымі лодкамі вярнуліся у прыстань, Ты што на гэта скажаш? Наберазе, ці чуеш, нейкі гоман?.. Даведайся!З
Солтыс
Браткі, лепш бы разысціся! Збірацца забаронена! Ато ад пратаколаў не адкараскаешся век. Ды цішэй! Без шуму, без гоману! Чаго не бачылі? — ўтапіўся чалавек…Першы рыбак
Мо нехта з нашых. Рызман — на лаце лата… Кашуля наша зрэбная ў яго.Другі рыбак
Гэта не з дачнікаў, а нехта з нашых…Солтыс
Пагнаўяго тапіцца нейкі чорт I замяшаць такую кашу!Трэці рыбак
Перавярнеце тварам!Архіп
Не можа быць!.. Прахор?!.Усе
Прахор…Солтыс
Браткі, лепш не чапайце, не закон! Яшчэ за гэта ад паліцыі нам будзе. Відаць, ранены ды яшчэ I арыштованы мо ён… На плечы рыбакоў Лягло цяжкое гора, Лягло на нівы батракоў, На межы, на палосы, на азёры. Асцярожна палажылі на сярмягу труп. — Эх, у нядобры час рыбак гаротны Загінуў, у нядобрую пару Пакінуў нас, — Шэпчуць бабы пра ўдаву, сіротаў… Заплакаў нехта ўголас. З далі падняў рой каласоў На полі вецер свежы. Памалу рыбака панеслі на плячах Праз жытнія палі, праз межы. Выган. Сустрэлі дзеці-пастухі. — Бацысу твайго нясуць, Дзямідка!.. Стаіць малы хлапчук, Якпугаўё, сухі. Натоўп, дарога — дзве сухія віткі. Глядзіць хлапчук. Далёка па-над борам цёмным Града высокіх хмар заснула. Здаецца, луста хлеба ў торбе Цяжэйшай стала, плечы муліць. Бацька… Мо затрымаць натоўп і крыкнуць? Але натоўп схаваўся за гарой, Як хмара градавая, згасіўшы сонца, знікнуў… Стаіць пастух, А вочы наліваюцца імглой…4
Грышка
Цяпер нам каб дзён пару адпачыць. Пасля маглі б пакінуць гэты край азёрны I перабрацца праз заставы уначы На Крывічы Ці на Заворнач.Тацяна
Пашто, скажы, табе рызыкаваць, Пашто зноў без пары галовы класці? Цябе і так ужо магло спаткаць Такое, як Прахора, шчасце. Мо лепш было б табе перачакаць У нас, пакуль не пацішэе.Грышка
Усё ж адгэтуль трэба мне ісці, У іншым месцы полымя раздзьмухаць.Тацяна
Лепш пачакай, пакуль ты не загоіш Глыбокіх ран…Грышка
Здаецца, нехта ходзіць каля хаты…Тацяна
Сюды ніхто не прыйдзе ў позні час такі. Відаць, ідуць змяняць начную варту На бераг нарачанскі рыбакі.5
6
Першы рыбак
Хутка пачнуць на азёры качкі злятацца, А нашы яшчэ падвалокі ловяць на беразе вецер. Не зарабіў у рубашцы, дык не заробіш ў сярмяжцы, Кажуць старыя. У нас і так усю восень пустуюць Аруды ў клецях.Другі рыбак
Цёпла і ціха цяпер — Будзе багаты улоў — Начамі туманы бялеюць.Грышка
Хацеў бы яшчэ раз сустрэцца я з вамі, Калі прашумяць навальніцы, Калі над азёрамі і над палямі Заззяюць свабоды зарніцы.Поделиться:
Популярные книги
Сапер. Том II
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Камень Книга седьмая
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Группа крови на рукаве
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Менталист. Революция
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Товарищ "Чума" 5
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ты - наша
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 4
4. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00