Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нарач

Танк Максим

Шрифт:
Не, не старайся мяне затрымаць!

Iван

Эх, як птушка, Вырвалася, паляцела! Пэўна разбудзіць I вёску усю, і арцелі. Трэбахавацца… Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта у рэйку набатную б'юць. Вырас натоўп рыбакоў, Бусакі Лесам асеннім ўзняліся ўгару. Гулкай трывогі агні-языкі Ужо ахапілі зару. — Хто чаго звоніць? — чутна з далі. — Стражнікі Грышку з Прахорам ўзялі! — Куды іх пагналі? — Хто бачыў, калі? — Трактам кабыльніцкім іх павялі!.. Звонам Тацяна збірае народ. Чырванню яркай палае усход. Бурнымі хвалямі ў поле з сяла Выйшаў узброены, грозны натоўп, Быццам ўдагон па зямлі паплыла Чорная хмара…

Частка шостая

І

Зрэбны дарогі ручнік Сцелецца ў даль пад гару, Толькі гарачага поту З твару ты ім не сатрэш. Хочаш, хоць скуты, яшчэ Край свой прайсці, Беларусь, Сонечны бачыць усход, Бачыць краіну без меж. Варта памалу ідзе. Гэта не першы ёй раз. Заўтра другіх павядзе, Калі не абудзішся, брат! Можа, ў астрозе калі Ўспомніш ты гэты прастор, Песню і шум трыснікоў, Цені вячэрнія дрэў; Можа, ты ўспомніш зару, Кагаркі з сініх азёр, Гул берасцянай трубы, Родны, далёкі напеў. I пашкадуеш: чаму З гэтых этапных дарог Не спрабаваў уцякаць У хмызнякі ды ў лес? Ведай: ніколі, мой брат, Ад успамінаў і дум Гэтых нідзе не ўцячэш. Вырастуць дні у гады; На валасах — сівы снег, Як на сасне маладой, Засерабрыцца ў мароз, Толькі ўсе думы твае Будуць блудзіць паміж стрэх, Там, дзе азёрная сінь, Там, дзе нядоля палос. Золатам жыта цвіце. Шызы над нівамі дым. Эх вы, дарогі жыцця, Што там за вамі ўдалі? Доўга зязюля ў бары Некаму лічыць гады, Чорныя ночы і дні Ў шэлесце, ў шуме калін. Раптам дарогі струну Лес векавечны абняў, Хмарай зялёнай апаў, Лісцем бяроз і асін. Пахне жывіцай-смалой, Сініх ягоднікаў стаў Плямамі сонца расцвіў, Зеленню сонных малін. Варта памалу ідзе. Ў гэткі, у сонечны дзень, Не развітаўшыся нат, Цяжка сваіх пакідаць. Як над азёрамі ноч Сіні раскіне свой цень, Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць.

2

Прахор

Што, пан, далёка да вёскі?

Паліцэйскі

Два ці мо тры кіламетры.

Прахор

Сонца, як полымя, паліць, Аж ускіпае паветра. Хочацца піць.

Грышка

Нешта сумным Сёння пляцешся, таварыш; Хаты рыбацкія, гумны, Можа, сям'ю ўспамінаеш? Недзе яны ўжо далёка… Песню адну прыгадаў я, З дзён перажытых, гаротных, Помню, спяваў яе слаўна Ў камеры нашай работнік. Путы раскуўшы, з-пад стражы, Ноччу марознаю ў поле Вырваўся катаржнік-вязень, Вырваўся, чуеш, на волю…

Прахор

Некалі чуў я пра гэта… Змоўклі. Адны успаміны Звоняць струной каляіны, Што пралягла праз палетак. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што без іх горка сумуюць Родныя Нарачы хвалі.

Прахор

Добра, што будзе, то будзе, Толькі б нам разам ударыць…

Грышка

Разам, глядзі, не марудзіць. Потым хутчэй у гушчары, Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні, Зможам схавацца далёка, Дзе і з густой падвалокай Век нас ніхто не дагоніць. Ельнік зялёны і гонкі Плямамі цені раскінуў. Хмарацца ў небе сасонкі З зеленню лісцяў асіны. Эх, што задумаўся, стражнік? Лепш не ўглядайся ў гушчары! Позна схапіўся за браўнінг, — Злёг пад рыбацкім ударам. Вязняў дрымучыя нетры Крыюць і змрокам, і лістам. Толькі у гулкім паветры Громам адклікнуўся выстрал. Раз і другі прагрымела Рэха, адбіўшыся звонка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. — Стой! Стой! — голас пагоні Доўга барамі-лясамі, Нетрамі векавымі Гнаўся ўслед за ўцекачамі.

З

Тацяна

Чаму вярнуліся з пустымі вы рукамі?

Першы рыбак

Зрабілі ўсё, пад сілу што было. Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць. Яны, пакуль мы кінуліся удагон, Былі далёка. Ды пылам замяло, Дажджамі змыла Усе сляды у полі.

Другі рыбак

Табе радзіцца б дзецюком, дзяўчына, Дзяцюцкі маеш нораў. Чакай! Яшчэ дабяромся мы да паноў! Не вырвуць каты з нашых рук мазольных Азёр і невадоў!

Першы рыбак

Цішэй, ідзе Іван…

Iван

Суседзям добры вечар! Мо не ў пару да вас я падышоў?

Трэці рыбак

Ідзі сваёй дарогай, чалавеча, Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў. Не месца сярод нас іудам…

Iван

Тацяна! I ты паверыла у злосную хлусню, Што выдаў хлопцаў я! Вас ашукалі хітра. Мыляецеся вы!

Чацвёрты рыбак

Пакінь смяяцца, А то закончыш блага, — Каб не зляцела шапка з галавы!

Першы рыбак

Ідзі і нас пакінь. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Як цень, за табой Худая слава папляцецца Па ўсіх азёрах. Кожнае дзіцё, Цябе сустрэўшы, Пальцам будзе торкаць, А потым выгане цябе і панскі зброд, А там сам знойдзеш Для сябе вяроўку Павесіцца Каля сваіх варот. Яшчэ пазнаеш ты Агонь сірочых слёз, Як сон твой спапяляць яны ўначы. I кожны голас, Блізкі табе ўчора, Маўчаннем, Больш страшным як пагарда, Прагучыць. Сам праклянеш той дзень ты I гадзіну, Калі узвёў ваўкоў на брата след. Ідзі! Мы нейк перажывем I гэтую бяду, Як шмат перажылі Другіх крывавых бед.

4

Не ляці туды, дзе вечар Рассцілае хмараў хусткі, А ляці, дзе сонца свеціць I звіваюць гнёзды птушкі. Бо не хопіць ў цябе сілы, Будзеш сніць свае разоры I на паламаных крылах Прыляціш зноў на азёры. А калі заснуць прыйдзецца Недзе на астрожных нарах, — Прынясе з-за кратаў вецер Песні вольныя на Нарач. Прынясе, — там іх пазнаюць Маці і старэнькі бацька… Толькі хай іх не спявае, Зажурыўшыся, батрачка. Бо складаў я свае песні У мурах астрожных, цесных, Каб яны і ў час пануры Над зямлёй грымелі бурай.

Грышка

Цяжка, брат, ісці, Ўжо выбіліся з сілы. Дарога — лес, імшары і кусты. А мы з табой і ранаў не абмылі. Ну што ж, хоць да азёр Ці дапляцешся ты?

Прахор

Вады дастаць бы, А то у роце горка.

Грышка

Мо лепш табе плячо перавязаць? Спачнем, хай толькі вечар Крылом слонкі Ўзмахне над лесам, зоры замігцяць.
Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 3

Мельник Андрей
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Лекарь Империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Локки 10. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
10. Локки
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 10. Потомок бога

День поминовения

Нотебоом Сэйс
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
День поминовения

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Государь

Мазин Александр Владимирович
7. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
8.93
рейтинг книги
Государь