Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Гараднічы. Ды пакіньце, на ласку! Вы гэткімі пустымі гаворкамі толькі мне замінаеце. Ну, што, браце…

Ганна Андрэеўна. А чын які на тваім пану?

Восіп. Чын звычайна які.

Гараднічы. Ах, Божа мой, вы ўсё із сваімі дурнымі пытаньнямі! Не дасьцё ні слова пагутарыць пра справу. Ну што, браце, як твой пан?.. строгі? любіць гэтак расьпякаць ці не?

Восіп. Але, парадак любіць. Ужо яму каб усё было ў спраўнасьці.

Гараднічы. А мне вельмі падабаецца тваё аблічча, браце! Ты мусіш быць добрым чалавекам. Ну, што…

Ганна Андрэеўна. Скажы адно, Восіпе, а як пан твой там, у мундзеры ходзіць ці…

Гараднічы. Годзе вам, праўда-ж, ляшчоткі якія! Тутака патрэбная рэч: ідзець аб жыцьці чалавека… (Да Восіпа). Ну, што, браце, праўда-ж, мне ты вельмі падабаешся, у дарозе ня шкодзіць, ведаеш, перакуліць лішнюю чарачку. Яно цяперака сьцюдзенавата, дык вось табе пара рублёвак на чарку.

Восіп (бяручы грошы). А шчыранька дзякую, спадару! Дай Божа самім усялякага здароўя! Бедны чалавек, памаглі й яму.

Гараднічы. Добра, добра, я й сам рады. А што, браце…

Ганна Андрэеўна. Слухай адно, Восіпе, а якія вочы больш за ўсё падабаюцца твайму пану?..

Мар’я Антонаўна. Восіпка, сэрцайка! які міленькі насочак у твайго пана!

Гараднічы. Ды пачакайце, дайце мне! (Да Восіпа). А што, браце, скажы, будзь ласкаў, на што больш пан твой мае ўвагу, ці бо, што яму ў дарозе больш падабаецца?

Восіп. Любіць ён, на разгледзішча, што як давядзецца. Больш за ўсё любіць, каб яго прыймалі добра, пачастунак каб быў добры.

Гараднічы. Добры?

Восіп. Але, добры. Во ўжо на што я, прыгонны чалавек, ды й тое глядзіць, каб і мне было добра. Дальбог! Бывала, заедземся куды. «Што, Восіпе, добра цябе пачаставалі?» — «Блага, ваша высокачэсьць». — «Гэ, — кажа, — гэта, Восіпе, нядобры гаспадар. Ты, — кажа, — напамяні мне, як прыеду». — «Га, — думаю сабе (махнуўшы рукою), — Бог і зь ім! Я чалавек просты!»

Гараднічы. Добра, добра, і добра ты кажаш. Там я табе даў на чарку, дык вось яшчэ наверх на тое, на скварку.

Восіп. За што дорыце, ваша высокачэсьць? (Хавае грошы). Хіба ўжо вып’ю за здароўе саміх.

Ганна Андрэеўна. Прыходзь, Восіпе, да мяне, таксама будзеш мець.

Мар’я Антонаўна. Восіпка, сэрцайка, пацалуй твайго пана!

З другога пакою чуваць невялікае кашляньне Хлестакова.

Гараднічы. Чш! (Усьпінаецца на пальчыкі; уся сцэна напаўголасу). Божа вас крый галадамірыць! Ідзеце сабе! Годзе ўжо вам!

Ганна Андрэеўна. Хадзем, Марылька! Я табе скажу, што згледзела ў гасьця гэткае, што нам удзьвюх толькі можна сказаць.

Гараднічы. О, ужо там так нагавораць! Я думаю, пайдзі адно ды паслухай! і вушы пасьля заткнеш. (Да Восіпа). Ну, браце…

Зьява XI

Тыя самыя, Дзяржыморда й Сьвістуноў.

Гараднічы. Чш! гэнкія касалапыя медзьвядзі грукацяць ботамі! гэтак і прэцца, як быццам сорак пудоў скідае хто з возу! Дзе вас ліха носіць?

Дзяржыморда. Быў на загаданьне…

Гараднічы. Чш! (Зачыняець яму губу). Гэк, як кэркнула варона! (Дражніць яго). Быў на загаданьне! Як із цэбра, гэтак рыкае! (Да Восіпа). Ну, браце, ты йдзі, рыхтуй там [10] , што ні ёсьць у хаце, патрабуй.

10

«что нужно для барина» — гэтая частка фразы не перакладзеная.

Восіп выходзіць.

А вы — стаяць на ганку й ані зь месца! І нікога ня пушчаць у хату староньняга, асабліва купцоў! Калі хоць аднаго зь іх упусьціце, дык… Толькі згледзіце, што йдзе хто з просьбаю, а хоць і ня з просьбаю, ды падобны да такога чалавека, што хоча падаць на мяне просьбу, укаршэнь так проста яго й піхайце! гэтак яго! добранька! (Паказвае нагою). Чулі? Чш… чш… (Выходзіць на пальчыках сьледам за квартальнымі).

Заслона [11] .

11

У арыгінале гэтага слова няма.

Дзея чацьвертая

Той самы пакой у доме гараднічага

Зьява І

Выходзяць асьцярожна, мала не на пальчыках: Амос Хведаравіч, Арцём Піліпавіч, паштмайстар, Лукаш Лукашовіч, Добчынскі, Бобчынскі, усе ў поўным парадзе і ў мундзерах. Уся сцэна адбываецца напаўголасу.

Амос Хведаравіч (шыхтуе ўсіх паўколам). Дзеля Бога, спадары, хутчэй у гурток, ды як больш парадку. Бог і зь ім: і ў палацы езьдзіць, і дзяржаўную раду расьпякае. Стройцеся на вайсковую нагу, канечна на вайсковую нагу! Самі, Пётра Іванавічу, станьце вось гэттака [12] .

12

У арыгінале: «Вы, Пётр Иванович, забегите с этой стороны, а вы, Пётр Иванович, станьте вот тут».

Абодва Пятры Іванавічы забягаюць на пальчыках.

Арцём Піліпавіч. Як сабе хочаце, Амосе Хведаравічу, нам трэ было-б сёе-тое наладзіць.

Амос Хведаравіч. А што-ж-бы гэткае?

Арцём Піліпавіч. Ну, ведама што.

Амос Хведаравіч. Падсунуць?

Арцём Піліпавіч. Ну але, хоць і падсунуць.

Амос Хведаравіч. Небясьпечна, разгамоніцца: дзяржаўны чалавек. Хіба ў выглядзе падношаньня з боку дваранства — якую-небудзь памятку.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Отморозок 5

Поповский Андрей Владимирович
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отморозок 5

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Эпоха Опустошителя. Том X

Павлов Вел
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X