Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Хлестакоў. А чаго-ж вы хочаце?

Купцы. Не загубі, спадарочку! Крыўдаванства церпім зусім задарма.

Хлестакоў. Ад каго?

Адзін із купцоў. Ды ўсё ад гараднічага тутэйшага. Гэткага гараднічага ніколі йшчэ, спадарочку, ня было. Такія крыўды ўчыняе, што апісаць нельга. Папасам чыста замучыў, хоць у пятлю чалавек лезь. Не з абыходкаў абыходзіцца. Хопіць за бараду, кажа: «Ах ты, татарын!» Дальбог! Калі-б, гэта знацца, чым-небудзь не ўшанавалі яго, ато мы ўжо парадак заўсёды спраўляем: што належыцца на сукні дружэбніцы ягонай і дачцы — мы супраць гэнага не стаімо. Не, бач ты, яму ўсяго замала — дальбожачка! Прыйдзе ў краму, і што ні пападзя, усё бярэць: сукна згледзіць трубку, кажа: «Гэ, міленькі, гэта добрае сукенца: занясі-ткі яго да мяне». Ну й нясеш чалавек, а ў трубцы-ж будзе бяз мала аршынаў пяцьдзесят.

Хлестакоў. Няўжо? Ах, які-ж зь яго зладзюга!

Купцы. Дальбог! Гэткага ніхто ня ўпамятае гараднічага. Так усё й прыхоўваеш чалавек у краме, як яго загледзіш. Ці бо, ня тое ўжо кажучы, каб якое далікацтва, усялякую дрэнь бярэць: сьлівы гэткія, што год па сем ужо ляжаць у бочцы, што ў мяне сядзелец ня будзець есьці, а ён цэлую жменю туды запусьціць. Мяніны ягоныя бываюць на Антона, і ўжо, здэцца, усенькага нанясеш чалавек, ні ў чым ня мае патрэбы; не, яму йшчэ падавай; кажа, і на Анупрэя ягоныя мяніны. Што рабіць? і на Анупрэя нясем.

Хлестакоў. Ды гэта проста разбойнік?

Купцы. Дальбожачкі! А паспрабуй пярэчыць, навядзець да цябе ў хату цэльны полк на папас. А калі што, загадае замкнуць дзьверы. «Я цябе ня буду, — кажа, — паддаваць цялеснаму пакараньню, ці катам катаваць — гэта, — кажа, — забаронена законам, а вось ты ў мяне, даражэнькі, папаясі селядца!»

Хлестакоў. Ах, які рыштанюга! Ды за гэта прост у Сібір.

Купцы. Ды ўжо куды ласка твая ні запраторыць яго, усё будзе добра, адно-б, гэта знацца, ад нас як далей. Не пагрэбуй, бацька наш, хлебам і соляй: кланяемся табе цукярочкам і карабцом віна.

Хлестакоў. Не, вы гэтага ня думайце: я не бяру зусім ніякіх хабараў. Вось калі-б вы, прыкладам, запрапанавалі мне пазычыць рублёў трыста — ну, тады зусім што іншае: я магу ўзяць.

Купцы. Будзь ласкаў, бацька наш! (Выймаюць грошы). Ды што трыста! Ужо лепш пяцьсот вазьмі, памажы толькі.

Хлестакоў. Калі ласка: пазычаць — я ні слова, я вазьму.

Купцы (падносяць на срэбным падносе грошы). Ужо, калі ласка, і падносік разам вазьмеце.

Хлестакоў. Ну, і падносік можна.

Купцы (кланяючыся). Дык ужо вазьмеце за адным разам і цукярочку.

Хлестакоў. О, не, я хабараў аніякіх…

Восіп. Ваша высокачэсьць! Чаму самі не берацё? Вазьмеце! на дарозе ўсё прыдасца! Давай сюды галовы й кошык! падавай усё! усё пойдзе ў спор! Што гэна? Вяровачка? Давай і вяровачку — і вяровачка ў дарозе здасца! брычка абломіцца ці што йшчэ — падвязаць можна.

Купцы. Дык ужо зрабеце гэткую ласку, ваша яснасьць! Калі ўжо самі, знацца, не паможаце ў нашай просьбе, дык ужо й ня ведаем, як і будзем: прост хоць у зашмаргу лезь.

Хлестакоў. Конча, конча! Я пастараюся.

Купцы выходзяць; чуваць голас жанчыны: «Не, ты ня важся ня дапусьціць мяне! На цябе нажалюся яму самому. Ты ня пхайся гэтак дужа!»

Хлестакоў. Хто тамака? (Падыходзіць да вакна). А што ты, матухна?

Галасы дзьвюх жанок. Ласкі твае, бацюхна, прашу! Загадай, спадарыку, выслухаць.

Хлестакоў (праз вакно). Прапусьціць яе.

Зьява XI

Хлестакоў, сьлесарыха й унтэр-афіцэрыха.

Сьлесарыха (кланяючыся ў ногі). Ласкі прашу!

Унтэр-афіцэрыха. Ласкі прашу…

Хлестакоў. Ды што вы за жанкі?

Унтэр-афіцэрыха. Унтэр-афіцэрская жонка Іванова.

Сьлесарыха. Сьлесарыха, тутэйшая мяшчанка, Хаўроньня Пётрава Пашлёпкіна, бацюхна мой.

Хлестакоў. Чакай, гавары перш адна, чаго табе трэба?

Сьлесарыха. Ласкі прашу, на гараднічага чалом б’ю! Нашлі на яго, Божа, усялякае зло, каб ні дзеткам ягоным, ні яму, зладзюгу, ні дзядзьком, ні цёткам ягоным ні ў чым аніякага прыбытку ня было!

Хлестакоў. А што?

Сьлесарыха. Дык-жа вось мужыку майму загадаў загаліць лоб у маскалі, і радоўка-ж на нас не прыпадала, зладзюга гэткі! ды й з закону нельга — ён жанаты.

Хлестакоў. Як-жа ён мог гэта зрабіць?!

Сьлесарыха. Зрабіў, зладзюга, зрабіў — пабі яго, Божа, і на тым, і на гэтым сьвеце! каб яму, калі й цётка ёсьць, дык і цётцы усялякае паскудзтва, і бацька калі жыве ў яго, дык каб і ён, гіцаль, спруцянеў ці падавіўся навекі, рыштанюга гэткі! Трэ было ўзяць краўцова сына, ён-жа й п’янчужка быў, ды бацькі багаты падарунак далі, дык ён і прысукаў да сына купчыхі Панцялейвае, а Панцялейва таксама падаслала жонцы палатна тры трубкі, дык ён да мяне. «Навошта, — кажа, — табе мужык — ён ужо табе не надаецца». Дык-жа я гэта ведаю — надаецца ці не надаецца: гэта мая рэч, зладзюга гэткі. «Ён, — кажа, — злодзей, хоць ён цяперачы і ня ўкраў, ды ўсёдна, — кажа, — ён украдзе, яго й бяз гэтага налета возьмуць у некруты». Дык-жа мне якаво бяз мужыка, рыштанюга гэткі! Я слабы чалавек, падлюга ты гэнкі! Каб усёй радні тваёй не давялося сьвету Божага аглядаць, а калі ёсьцека цешча, дык каб і цешчы…

Хлестакоў. Добра, добра! Ну, а ты? (Выпраўляе старую).

Сьлесарыха (выходзячы). Не забудзься, бацюхна мой! будзь ласкавы!

Унтэр-афіцэрыха. На гараднічага, бацюхна, прыйшла…

Хлестакоў. Ну ды што, чаго? Кажы ў кароткіх словах.

Унтэр-афіцэрыха. Адлупіў, бацюхна!

Хлестакоў. Як?

Унтэр-афіцэрыха. З памылкі, бацюхна мой. Дык-жа бабы нашыя шчапіліся на рынку, а паліцыя не дасьпела, дый хапанулі мяне, ды гэтак адляпартавалі: два дні сесьці не магла.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Эпоха Опустошителя. Том IX

Павлов Вел
9. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IX

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Газлайтер. Том 31

Володин Григорий Григорьевич
31. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 31

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Иной. Том 5. Адская работа

Amazerak
5. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 5. Адская работа

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3