Сланы Ганібала

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Сланы Ганібала

Сланы Ганібала
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімер Арлоў

СЛАНЫ ГАНІБАЛА

Выбраныя эсэ

Тунэль зь Серабранкі ў Бэрлін

Незалежнасьць — гэта...

Незалежнасьць — гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма самых стэрыльных на зямлі савецкіх прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.

Незалежнасьць — гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумэнт, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумэнт, а ня выцягне са стала «Справочник личных имен народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблемаў назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам — ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое — Григорий).

Незалежнасьць — гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове (а дзяўчынку Гражынку, якая табе падабалася ў дзіцячым садку, — на яе мове, а твайго суседа хлопчыка Мішу, тату якога завуць Ісакам, — на ягонай, а другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькі якога прыехалі сюды, бо ў іхнім горадзе на Волзе, каб купіць малому малака, трэба займаць чаргу а пятай гадзіне раніцы, — на ягонай). Цябе будуць вучыць на тваёй мове, і дзеля гэтага тваім тату й маме ня трэба будзе ўсё лета зьбіраць па кватэрах заявы бацькоў, якія ня тое каб не хацелі вучыць сваіх дзяцей так, як твае тата й мама, а проста ніколі пра гэта ня думалі, бо вырасьлі пры інтэрнацыяналізьме. I гэтыя заявы ня трэба будзе губляць тры разы дырэктару і два — сакратарцы, і ў першы верасьнёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лінейцы, што «год от года хорошеет материально-техническая база нашей школы», а прыйшоўшы ў сваю клясу, не даведаесься, што дзякуючы няўхільнаму клопату партыі і ўраду ў вас на ўсю клясу толькі ўсяго лемантар і дзьве «матэматыкі» на роднай мове.

Незалежнасьць — гэта калі твая дружына ня будзе змагацца за права насіць імя Паўліка Марозава ці Аляксандра Мясьнікова, бо ўсе вы цудоўна ведаеце, як любіў свайго татку Паўлік і як любіў беларусаў Мясьнікоў.

Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе й запытае, што значыць слова «імавернасьць», і ты па-француску растлумачыш яму.

Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежныя горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву й прыбіраць тэрыторыю «вот отсюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра — «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і табе ніколі не загадаюць гастрыць сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку ці ў Тбілісі.

Незалежнасьць — гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выхадныя ў Вену, і ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашай вандроўкаю ніхто ня будзе высьвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве габрэем, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтай.

Незалежнасьць — гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі, каб паставіць там сьвечку і пакласьці кветкі, а ня стаць удзельнікам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.

Незалежнасьць — гэта калі твой сын прынес са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бітву, якая ўратавала твой народ ад сьмерці, і кажуць праўду пра ўладу, што расстраляла твайго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю.

Незалежнасьць — гэта калі да цябе завітае беларускі сьпявак зь Нью-Ёрку, і ты вып’еш зь ім добрую чарку вішнёўкі, і пасьля ветлівыя дзядзькі ў цывільным не запрапануюць табе падрабязна напісаць, дзе й што вы пілі й каго пры гэтым лаялі.

Незалежнасьць — гэта калі ты пазбаўлены магчымасьці чуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнікаў: «Хто как хаціт, той так і гаварыт», бо твой прэзыдэнт — чалавек пісьменны і хоць адну мову ўсё ж ведае.

Незалежнасьць — гэта калі з тэлеперадач і газэтаў раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават уначы ня сьпяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасьць, каб учыніць сярод вас крывавую разьню й пусьціць пад адхон цягнік перабудовы.

Незалежнасьць — гэта калі ніхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць безь вялікага старэйшага брата, бо ня мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гаротных галяндцаў ці бэльгійцаў, якія ня маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.

Незалежнасьць — гэта калі велізарныя аўтафуры з надпісам «Центровывоз» (ці бачыў ты хоць раз такія фуры, дзе было б напісана «Центроввоз»?) падрулююць не да чужых, а да нашых крамаў.

Незалежнасьць — гэта калі раптам высьветліцца, што сьветлыя галовы ёсьць і ў нас, і калі — крый Божа! — выбухне завод ці прычыніцца якое іншае ліха, ня трэба будзе чакаць, пакуль прыедзе камісія з маскоўскіх разумнікаў.

Незалежнасьць — гэта калі на Божай пасьцелі ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы ці касьцёлу, дзе цябе хрысьцілі і дзе ты вянчаўся, ня выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басэйн імя XXVIII зьезду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косьці, не зьнясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры й адпачынку імя таварыша Гарбачова.

Незалежнасьць — гэта...

Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.

Я веру, што калі-небудзь так будзе.

Бо йначай проста ня варта жыць.

Люты, 1990

Мой радавод да пятага калена,

або Спроба пазьбегнуць выгнаньня

— Пишешь, писатель... — перш чым папрасіць чырвонец, спачувальна кажа сусед, аглядаючы мой стол.

Суседаў позірк спыняецца на томе «Витебской старины».

— Сотни на две потянет? — пытаецца ён.

Я дастаю партманэтку і працягваю яму грошы.

— Обижаешь, писатель, — гаворыць сусед і глядзіць чырвонец на сьвятло.

— Уберите Ленина с денег! — раптам цытуе ён раньняга А. Вазьнясенскага й бесцырымонна плюхаецца ў мой фатэль.

На стале стосік аркушаў, на верхнім я пасьпеў ужо напісаць назву.

— Мой ра-да-вод... — сьлібізуе сусед, засунуўшы нос у мае паперы. — Всё по-белорусскому. Вчера, между прочим, по телеку тебя смотрел. Агитируешь... Всё равно народ за вами не пойдёт.

Комментарии:
Популярные книги

Гром Раскатного. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 1

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Корпорация М.И.Ф. (сборник)

Асприн Роберт Линн
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.79
рейтинг книги
Корпорация М.И.Ф. (сборник)

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III