Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сланы Ганібала

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Ён на ўсялякі выпадак хавае чырвонец у кішэню і кажа далей:

— Понял, писатель? Но пасаран, как говорил товарищ Альенде, вечная ему память. Ну ладно, не обижайся. Мой ра-да-вод да пя-та-га ка-ле-на... Это как понимать — до пятого колена? Про что?

— Пра генэалёгію, — адказваю я.

— Ну, ты даешь, старичок! — чамусьці радуецца сусед. — Её ж у мужиков не бывает.

Ён на хвіліну задумваецца і ў выніку нейкіх загадкавых меркаваньняў ухваляе мой намер:

— А в общем, давно пора тебе что-нибудь такое соорудить, для народа.

Ён расказвае мне барадатую показку пра жанчыну, гінэколяга і сантэхніка, а потым яшчэ адну показку пра гінэколяга і двух грузінаў, і да мяне даходзіць, што сусед відавочна пераблытаў генэалёгію з гінэкалёгіяй. На дадатак ён выцягвае з кішэні і, натхняючы мяне на стварэньне новага літаратурна-мастацкага твору, вахлікам раскладвае на стале калоду парнаграфічных картаў.

Нарэшце мы разьвітваемся, і я выпісваю з аднае выдадзенае на пачатку нашага стагодзьдзя кнігі падкрэсьленыя калісьці, можа, яшчэ за праклятым царызмам, словы: «Мелі тыя крывічы звычай: калі дасягаў у іх юнак паўналецьця, мусіў ён, каб назвацца мужчынам, пераплысьці хуткую ды глыбокую раку, упаляваць тура або мядзьведзя, раскласьці ў залеву вогнішча, а таксама распавесьці суродзічам аб продках сваіх да пятага калена... Калі ж ня ведаў ён роду свайго, дык падлягаў выгнаньню, бо ўважалася, што род ягоны, а значыцца, і зямля бацькоўская яму не дарагія, і можа ступіць ён на шлях здрады».

Побач, на палях, яшчэ відаць накіданае алоўкам і ўжо амаль сьцёртае часам дрэва нечага радаводу.

Як вы ўжо зразумелі, на штосьці падобнае падбіла гэтая кніга і мяне.

Няхай даруе мне стрыечная бабуля Грыпінка, што чытала «Чорную магію», умела спыняць кроў, заўсёды заходзіла ў хату да мае роднае бабулі акурат тады, калі мы сядалі за стол і бралі ў рукі лыжкі, лекавала людзей і худобу зёлкамі ды сем гадоў сядзела ў сталінскіх лягерах — пэўна, усё ж не за антысавецкую й контрарэвалюцыйную дзейнасьць, а сапраўды за знахарства. Зрэшты, нядаўна я чытаў кнігу пра лекавыя расьліны Беларусі, якая пачынаецца з словаў «Коммунистическая партия проявляет неуклонную заботу о здоровье советских людей». Хто ведае, мо бабулі Грыпінцы інкрымінавалі якраз тое, што, зьбіраючы зёлкі, яна насьмелілася клапаціцца аб тым, аб чым мела права клапаціцца толькі камуністычная партыя?

Няхай даруе мне мой засакрэчаны стрыечны дзед Рыгор, які меў нейкае і, відаць, даволі блізкае дачыненьне да касьмічных палётаў, бо слаў нам пасылкі з чорнай ікрой і чырвонаю рыбай, а аднаго разу, калі гасьцяваў у вёсцы, саламяную страху бабулінае хаты ледзьве не раскідаў вайсковы верталёт, прысланы па дзеда з найбліжэйшага аэрадрому.

Няхай даруе мне дзядзька Язэп, які нават прыблізна ня ведаў свайго дня нараджэньня, а таму, не ўважаючы на ўсе жончыны захады, штовечар хадзіў падвясёлены, абсалютна слушна зазначаючы, што, магчыма, акурат сёньня ён і нарадзіўся.

Даруйце мне, усе мае родзічы, якіх згадаю мімаходзь або не згадаю зусім. Каб канчаткова не заблытацца ў галінах і адгалінаваньнях радаводнага дрэва — пагатоў, спадзявацца ўнікнуць лірычных і нелірычных адхіленьняў ад такое тэмы ўсё адно наіўна — буду весьці гаворку аб непасрэдных продках па бацьку і маці або, як казалі даўней, па мячы ды па кудзелі. Апрача таго, іншая мэтода будзе непазьбежна нагадваць хітрамудрую спробу схавацца ад адказнасьці, заблытаць судзьдзяў і пазьбегнуць выгнаньня.

I яшчэ адна заўвага. У цывілізаваным сьвеце, калі вядомы заснавальнік роду ці, прынамсі, нехта з знакамітых продкаў, радаводнае дрэва, як і належыць, малююць з каранёў. У нас жа сем дзесяцігодзьдзяў гэтыя карані нястомна выкарчоўвалі, бо трэба было ведаць ня продкаў, а нешта іншае. Напрыклад, чарадзейныя цытаткі з клясыкаў або галоўныя задачы пяцігодак. За няведаньне — слова ў слова — адной з гэтых задачаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сікорскі ў 1970-я гады на бал зьнізіў мне адзнаку па гісторыі КПСС, а на дзяржаўным экзамэне па яшчэ больш захапляльнай дысцыпліне — «навуковым камунізьме», калі я, ужо маючы сумны досьвед і марачы атрымліваць стыпэндыю, ведаў усе фармулёўкі і галоўныя задачы так, што яны ад зубоў адскоквалі, прафэсар Круцько зьнізіў мне адзнаку ўжо адразу на два балы, «потому что вы, молодой человек, во все это совершенно не верите». Бедны прафэсар Круцько, няўжо ён верыў?

Такім чынам, дзесьці пачынаюць з каранёў, а ў нас атрымліваецца нешта адваротнае: мусім пачынаць генэалягічнае дрэва з сучка на нейкай зь ягоных галінаў і ўжо адсюль спрабаваць дапасьці каранёў.

Мая маці Марыя паходзіць зь сялянаў вёскі Капысіца, што вырасла ў невядомым годзе задаўненага стагодзьдзя за тры вярсты ад Дняпра на рэчцы Вялейцы. Маці ў гэтай рэчцы некалі ледзь не ўтапілася, а я навучыўся ў ёй плаваць, і ўжо гадоў дваццаць, як там ня ўтопіцца нават кацянё. Карацей, жыць стала лепей, жыць стала весялей.

Мяркуючы па назьве, матчыну вёску заснавалі перасяленцы з паблізнага мястэчка Копысь, вядомага ўжо амаль тысячу гадоў, з той самай Копысі, што была сталіцаю беларускіх кафляроў-цаніньнікаў (яшчэ на пачатку нашага стагодзьдзя тут было дваццаць кафляных заводаў, дасёньня ацалеў адзін), якіх маскоўскія цары выводзілі ў палон аздабляць грубкі ў сваіх задушлівых палацах.

Зусім побач з Копысьсю, дзе маці скончыла школу, за колькі гадоў да вайны аблюбаваў сабе месца пад летнік Янка Купала. Адзін з самых частых маміных успамінаў дзяцінства: народны паэт — ведама ж, несусьветна багаты! — купляючы на копыскім базарчыку грыбы, заўзята таргуецца за кожную капейчыну з прыгожымі тамтэйшымі жыдовачкамі.

Мамін выпускны баль прыпаў на апошні мірны вечар, калі можна назваць мірам тое, што тады чынілася ў краіне. Даведаўшыся аб пачатку вайны, мама надзела на сябе ўсе свае тры сукенкі.

У Капысіцы стаяў гарнізон напалову зь немцаў, напалову зь фінаў. Маці прыгадвае, што параўнаўча зь фінамі, немцы выдавалі хоць і ворагамі, але не такімі страшнымі. Асабліва фольксдойчэ Паўль, які добра гаварыў па-расейску, папярэджваў вёску, калі будуць забіраць каровы або вывозіць моладзь у Нямеччыну, паведамляў, што трэба партызанам, і паказваў маёй маці пасьведчаньне сябра падпольнай антыфашыстоўскае арганізацыі. Таму, калі вечарамі акупанты, седзячы па хатах, пілі шнапс і сьпявалі пад гармонік свае песьні, Паўль не баяўся хадзіць на вячоркі і танцаваць з нашымі дзяўчатамі. Пэўна, дзякуючы яму ў Капысіцы дагэтуль памятаюць прыпеўкі на нямецка-беларускай трасянцы:

Варум ду гойтэ не прыйшоў?

Іх цябе чакала.

Унд васэр зь неба паліла,

Я дамоў адна пайшла.

Падчас вячорак зь лесу нярэдка прыходзілі партызаны. Яны таксама танцавалі, курылі з Паўлем на ганку ды частавалі яго самагонкаю. Аднойчы яны, няўдала робячы выгляд, што аніколі раней з Паўлем не сустракаліся, вывелі яго з хаты і проста за хлявом застрэлілі. Нейкі асабіст, на загад якога гэта рабілася, яўна запісаў раніцою ў зводку, што народнымі мсьціўцамі зьнішчаны яшчэ адзін захопнік.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Ее андалузский друг

Содерберг Александр
1. София Бринкман
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Ее андалузский друг

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Фантом памяти

Маринина Александра
2. Преступления правильной жизни
Детективы:
прочие детективы
8.43
рейтинг книги
Фантом памяти

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28