Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сланы Ганібала

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Зам. председателя Верховного суда БССР

С. Шардыко.

Тираж 10 000.

Да гэтае даведкі мне казалі, што дзед Максім хварэў і проста памёр.

Для ўсіх нас так і засталося загадкаю, якім было тое «данное дело».

Памёр у 1930-я гады і другі мой дзед — Арцём. Наконт ягонага лёсу ніякіх даведак не прыходзіла, але з аднаго з рэдкіх бацькавых аповедаў я запамятаваў, што дзед Арцём меў малатарню, а значыцца, і ўсе магчымасьці паўтарыць шлях дзеда Максіма.

Тата, тата... Як рана ты пайшоў, і як позна я вылузаўся з вопрадня інфантыльнасьці...

На гаспадару малатарні дзеду Арцёму абрываецца мужчынская лінія бацькавага роду. Далей — беспрасьветны туман без намёку хоць бы на нейкае сямейнае паданьне.

Намагаюся і не магу ўзгадаць аблічча сваёй бабулі па мячы — Просі. У «фамільным архіве» не ацалела, а мо ніколі й не было ніводнае яе фатаграфіі. Бабуля Прося колькі тыдняў глядзела мяне пасьля таго, як, вярнуўшыся аднаго дня дадому, маці ўбачыла замурзаных мяне зь сястрычкаю ды прачытала пакінутую на стале цыдулку, зь якой вынікала, што нашая нянька, вясковае дзяўчо Паліна, падалася з камсамольскай пуцёўкай ўздымаць цалінныя землі. Як хутка высьветлілася, тая пуцёўка чамусьці давала Паліне права прыхапіць з сабою маміну кофту і ма'e зь сястрою срэбныя крыжыкі, атрыманыя пасьля хрышчэньня ў копыскай царкве.

Нанач баба Прося зазвычай апавядала мне відавочна сваю ўласную несканчоную казку пра рыбіную вайну (памятаю, што бабуліна прыхільнасьць у гэтай зацятай вайне заўсёды зь нейкае прычыны была на баку шчупакоў), а раніцою я почасту знаходзіў пад падушкаю пачачак арабінавых цукерак-смактунчыкаў.

Аднойчы я быў з татам у бабулі Просі ў Стэцаве. Каля ейнае хаты пасьвілася каза; проста за парогам пачынаўся лес, і пра лесуна, які шмат разоў «вадзіў» яе, прыходзіў на падворак даіць казу і нават начаваў у хаце пад печчу ў калядныя маразы, бабуля апавядала прыкладна так, як магла б казаць пра суседа, што жыў цераз плот.

Яна памерла, калі я хадзіў у трэцюю клясу. Ужо ў студэнцкія гады разоў колькі я меўся зьезьдзіць да бабы Просі на магілу, але так і не сабраўся. Часам я думаю, што зьбяруся, калі здолею ўспомніць бабулін твар.

З другой маёй бабуляю — Аўгіньняй — гэтае праблемы ніколі не паўставала. У любы момант я магу лёгка выклікаць у памяці ня толькі яе твар, але і голас, хаду, адчуваньне ейнае сухое рукі, калі яна вяла мяне зь сястрою на поплаў ці на гумнішча, каб пасадзіць на грудок і пачаць свой урок батанікі.

— Гэта здрыжнічкі, — казала бабуля, — гэта ястрэц, а вунь, на выжарыне, скрыпень зацьвітае. Гэта во драсён, а гэта братаўка...

Калі цяпер я чытаю ў сяго-таго з нашых уляўраных майстроў прыгожага пісьменства пра «іван-чай», «маць-і-мачыху» або «івана-ды-мар’ю», пачынае здавацца, што безьліч такіх прыгожых, трапных ды непаўторных назваў беларускіх красак і траваў ведаем ужо адно мы зь сястрою.

Баба Аўгіньня не сядзела, як яе сястра Грыпінка, за знахарства, ды несумненна таксама мела стасункі з загадкавымі, але наогул прыязнымі да чалавечага роду сіламі. Яна зашэптвала зубы (скрозь гады да мяне даносіцца ейны ціхі, падобны да духмянага шамаценьня сена ў адрыне шэпт: «Белае карэньне, чорнае каменьне, сінія берагі...»), лекавала ячмень (чамусьці па-расейску: «Ячмень-ячмень, н'a тебе кукиш. Чего себе купишь? Купи себе топорок, руби себя поперек...»), выводзіла мышэй і «каціную драпу»...

Таемную бабуліну сілу я адчуваю й цяпер, праз трыццаць гадоў пасьля яе сьмерці. Пакутуючы калісьці ад бяссоньня, супраць якога не дапамагаў нават старажытны народны сродак — пакладзеныя ў галовах бурштынавыя пацеркі, неяк уначы я выпадкова (?) узгадаў бабуліны ўрокі: адчуў сваю руку ў ейнай, пачуў яе голас, убачыў змаршчакаваты лагодны твар і срабрыстыя хвалі, што гнаў па высокай траве вятрыска, і — нібы ў якоесьці пухкае прадоньне, імгненна праваліўся ў сон. Назаўтра я зноў паспрабаваў гэтыя лекі, і з тае начы бяссоньне мне ўжо не пагражае.

Бабуля часта апавядала, які добры быў да людзей пан з суседняе вёскі, у якога яна служыла ў маладосьці пакаёўкаю. Думаю, што гэтыя чульлівыя прыгады можна вытлумачыць пазьнейшым шчасьлівым жыцьцём у калгасе, але нават у самой панавай мянушцы — Брынка — мне, далібог, чуецца штосьці прыязна-чалавечае, чаго і з самай вялікай фантазіяй ня скажаш пра ацалелыя ў памяці старых вяскоўцаў мянушкі двух першых старшыняў тамтэйшага калгасу — Раўло і, перапрашаю, Галасрака.

Неўзабаве пасьля рэвалюцыі бабуля Аўгіньня ледзь не загінула.

Тады ў капысіцкае навакольле нейкім ветрам занесла цыркавых артыстаў — мусіць, ратаваліся ад чырвоных ці белых з блізкіх Магілева або Воршы. Адны старыя капысічане згадваюць, што ў цыркачоў былі мядзьведзі, другія гатовыя пабажыцца, што бачылі плявучых вярблюдаў і нават сланоў, але ўсе добра памятаюць, што сярод артыстаў былі зусім маленькія людзі, якіх у Капысіцы дагэтуль называюць словам «місьцюкі» (магчыма, яго трэба лічыць адпаведнікам расейскага «лилипуты»).

Гнаны рэвалюцыйнымі віхурамі цырк падаўся далей, а місьцюкі наважылі перачакаць пачатак новае эры ў гісторыі чалавецтва ў Капысіцы: набылі кароўку і атабарыліся на пакінутай сядзібе наводшыбе вёскі.

Місьцюкоў было трое: жонка з мужам і іхні сын — такога самага росту, але, як казала бабуля, маладзенькі тварам. Кабетка хутка навучылася стоячы даіць карову, а ейны чалавек разам з сынам рапараваў па хатах вупраж ды іншы сялянскі рыштунак. Місьцюкі ціха пражылі ў сваёй хаце два гады, а потым з Копысі прыехалі на конях збройныя людзі, якіх бабуля, успамінаючы тую гісторыю, называла то камісарамі, то люцыпанэрамі. Яны вывелі місьцюкоў з хаты і забілі ўсіх траіх — не страляючы, а выцяўшы кожнага пісталетнаю рукавяткаю па скроні. «Як зайчыкаў», — казала баба Аўгіння.

У той дзень яна пасьвіла каровы паблізу місьцюковае сялібы і, схаваўшыся ў агрэсьце, усё бачыла і чула: як маўчаў перад сьмерцю гаспадар і як прасіліся кабетка з сынам. Бабуля лічыла, што люцыпанэры забілі няшчасных місьцюкоў за тое, што знайшлі ў іх нейкія кнігі. Гэтыя словы яна так і вымаўляла — курсівам, заўсёды хрысьцячыся й азіраючыся на бакі.

Яна закрычала ў агрэсьце ад страху, і верхавод коньнікаў загадаў, каб не было сьведкаў, «шлёпнуць» і яе, аднак бабулю абараніў вусаты матрос, дзякуючы якому (бо мая мама народзіцца толькі праз чатыры гады пасьля таго дня) я і займаюся сёньня генэалягічнымі росшукамі.

Поделиться:
Популярные книги

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Законы Рода. Том 5

Мельник Андрей
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Я спас ссср! том iv

Вязовский Алексей
4. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.62
рейтинг книги
Я спас ссср! том iv

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны