Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Цягнуўся час, а тыя, на лаўцы, усё не збіраліся разыходзіцца…

(Як і ў «Выхадных днях», апускаем к чорту дыялог. Герой, запінаючыся, сказаў гераіні, што закахаўся ў яе і хоча, каб яна чакала яго і пісала яму, — тады ў іх будзе тое, «што ва ўсіх»: яна зможа хваліцца сяброўкам, што ў яе хлопец служыць, а ён недзе ў далёкай казарме будзе хлусіць, як перад арміяй гульнуў.

«Не, я кахаю другога», — адрэзала гераіня і горда пайшла спаць.)

Праз момант дзверы ў калідор ляснулі і зачыніліся з сярэдзіны на кручок.

* * *

…Тую ноч Ракіцкі цяпер лічыў для сябе самым дарагім успамінам. Іншай, лепшай ночы ў яго проста не было. I не за свае словы, і не за словы Ірыны было яму горка і сорамна, а ад таго, што не вытрымаў адзіноты першых дзён службы і напісаў ёй ліст. I што гэта было за пісьмо! Штампованыя словы, просьба прабачыць (за што?), просьба застацца сябрамі… Тады, у першыя дні, пісьмо гэтае здавалася не толькі патрэбным, а нават неабходным. Нібыта не ўсё было сказана ў тую ноч! Але ў тыя першыя дні, калі вакол чужыя людзі і незразумелае жыццё, калі здаецца, каб мог, дык абняў бы таго, з кім да арміі вітацца не хацеў, — хіба ў тыя дні Ракіцкаму ўспамінаўся сэнс слоў, якія яна казала яму?

Яму ўспаміналася не само недарэчнае прызнанне, а тыя абставіны, пры якіх гэтае прызнанне адбывалася. Успамінаўся двор, заліты месячным святлом, нейкі чужы хлопец і нейкая цудоўная дзяўчына, якія нешта гавораць адно аднаму.

Ракіцкі ведаў, што гэты хлопец быў ён сам, што дзяўчынай была Іра, але колькі сабе ні ўяўляў — так і не ўспамінаў інакш, чым позірк на сябе збоку.

Гэта потым, калі з цягам часу Ракіцкі прывык і да людзей, і да салдацкага жыцця, ён пачаў глядзець болыы цвяроза і на сваё мінулае. Іру ён па-ранейшаму ўспамінаў кожны дзень, але той ружовы туман, які акутваў ягоныя ўспаміны, патроху пачынаў асядаць.

І вось гэтае пісьмо — спознены на тры месяцы адказ на свой ліст. Калі ўчора яму аддалі яго, Ракіцкі не ўзрадаваўся і не засмуціўся, а падрыхтаваўся перанесці нешта куды больш непрыемнае для сябе, чым тое, што было некалі ў двары. Штосьці — «не пішы больш, я даўно замужам»…

… — Узво-о-д, левае плячо ўпяро-о-од!

Салдаты спусціліся з шашы, паўз якую даўно ўжо цягнуліся абсыпаныя цяжкім снегам елкі, і пайшлі па лясной дарозе, разбітай ваеннымі грузавікамі. Да складаў заставалася не больш двух кіламетраў, але, як назло, і гэтая дарога забірала ўверх. Да таго ж, ісці стала слізка.

Стомленаму Ракіцкаму здавалася, што дарозе гэтай не будзе канца і што прайшлі яны не дзесяць — дванаццаць, а ўсе трыццаць кіламетраў. Ногі яго так прызвычаіліся да таго тэмпу, якім ішоў узвод, што здавала-ся, каб ён і захацеў, то не змог бы прымусіць сябе ісці ні болынымі, ні меншымі крокамі… Яму стала сорамна і разам з тым з’явілася злосць на сябе, на тое, што, мусіць, у аднаго яго гудуць, гараць ногі і мокрая спіна пад бушлатам.

На павароце ўзводны спыніўся і, прапускаючы калону, пачаў углядацца ў твары салдат.

— Узв-о-од, бягом — марш!

«Якое бягом! — ледзь не вырвалася ў Ракіцкага. — Тут ісці няможна, а не бягом!» Але пярэднія пабеглі ўжо, чвякаючы ботамі па нарэзаным выпуклымі шынамі грузавікоў мокрым снезе. I ён пабег, сабраўшы ўсе сілы і жадаючы толькі аднаго: не адстаць больш чым на два крокі ад таго, хто бег наперадзе.

…Спыніліся так жа нечакана, як і пабеглі. Ледзь не выцяўшыся тварам аб аўтамат пярэдняга, Ракіцкі, цяжка сапучы, узняў галаву і нават калі ўбачыў сярод елак высокую цагляную агароджу, чорна-белы шлагбаум і салдата без шыняля каля яго, то не паверыў — няўжо ўсё, прыйшлі? Можа, гэта нейкая выпадковая перашкода, і праз хвіліну зноў некуды пабягуць, і будуць бегчы, бегчы, аж пакуль зусім не зваляцца з ног.

— Паўгадзіны — на перакур, — коратка кінуў лейтэнант, вярнуўшыся з КПП. — Там прыбудзе машына, і паедзем у часць.

Узвод рассыпаўся. Лейтэнант, сяржанты пайшлі ў каравулку — невялікі цагляны будынак побач з КПП.

У невялікім закутку паміж каравулкай, яшчэ адным будынкам і агароджай, да якой была прымацавана шыльда «Месца для курэння», было ўкопана чатыры лаўкі. Ракіцкі першы апусціўся на адну з іх. Ад стомы не хацелася нават курыць. Ён заплюшчыў вочы і адразу ж перад ім паўстала спіна ў шэрым шынялі, паўз дарогу паплылі елкі… I яму здалося, што ў хадзе па гэтай дарозе і заключаецца служба, што ўсе два гады ён так і праходзіць па гэтай дарозе. «I каб жа ведаць, што гэта некаму трэба — яшчэ не столькі прайшоў бы! Знайшліся б сілы… Ды я дакаціўся, дапоўз бы… А-а, і казаць няма чаго! Назад павязуць — і то добра…»

— Во каб зараз — назад такім жа тэмпам!

— Людзі бегаюць больш, чым мы ішлі.

Павольным, леным рухам Ракіцкі расшпіліў бушлат і выцягнуў вільготны ад поту канверт. Нейкі момант абыякава глядзеў на блакітную марку, на хвалістыя чорныя лініі штэмпеля. Пасля адарваў ад ражка вузкую палоску і выцягнуў невялікі ліст. Вочы адразу выхапілі некалькі слоў з сярэдзіны. Пісьмо было напісана па-беларуску, роўным дзявочым почыркам, у якім літары стаялі асобна адна ад другой…

(Адразу папярэджваю — гэта не пісьмо Таццяны да Анегіна. «Но строк постыдных не смываю…»)

«Добры дзень, Юра! Адразу прызнаюся, што не чакала ад цябе такога пісьма. Ты пісаў, што калі я па-сапраўднаму некага кахаю, то не трэба табе пісаць. Кажу табе, Юра, адразу, што нікога я па-сапраўднаму не кахала, і ты, калі ласка, пра гэта не думай. Тады мяне праводзіў Яновіч з нашага класа. Ён, праўда, мне крыху падабаўся, але цяпер, калі пачаў хадзіць з… (не буду пісаць з кім), то зрабіўся мне зусім абыякавы. Толькі не таму, што памяняў мяне на другую! Калі б у нас было што сур’ёзнае, дык я павінна была б перажываць, а я — ніколечкі! Значыць, нічога сур’ёзнага і не было. А што тады, ноччу, я так гаварыла — тое забудзь, тое няпраўда! Мы ж — дзеўкі — такія… Калі ўжо раз нехта правядзе, то здаецца, што ўсе хлопцы кругом у цябе закаханыя і толькі таго і чакаюць, каб у гэтым прызнацца. Юра, я пасля твайго пісьма многа перадумала і багата чаго зразумела. Ты, канечне, не змог усяго напісаць, але я сваім жаночым сэрцам адчуваю, што табе, як і другім хлопцам, нялёгка і, мусіць, усяго бывае. I ў нарады ходзіце, і ў каравулы, і не спіце начамі, бо сцеражэце наш сон. Вас нельга крыўдзіць, а трэба берагчы, любіць і цаніць… Пішы… Вышлі фотакартку…»

Ад хвалявання лісток дрыжэў у руках Ракіцкага. Наколькі моцна ён убіў сабе ў галаву, што пісьмо будзе дрэнным, настолькі нечаканай і ад таго вялікай была зараз яго радасць.

Ён падняўся і, патаптаўшыся на месцы, падышоў да салдат. Яму цяпер хацелася кампаніі.

* * *

Ракіцкі, усміхаючыся, пазіраў на сяржанта, сам не ведаючы, чаго падышоў і што збіраецца казаць.

Сяржант пасунуўся.

— Ракіцкі, сядай, — загадаў ён. — Чаго быў адзін? У арміі аднаму быць не паложана.

Поделиться:
Популярные книги

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Цивилизация статуса (сборник)

Шекли Роберт
Сборники Роберта Шекли
Фантастика:
фэнтези
8.22
рейтинг книги
Цивилизация статуса (сборник)

Черный Маг Императора 20

Герда Александр
20. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 20

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Я все еще царь. Книга XXXI

Дрейк Сириус
31. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще царь. Книга XXXI

Избрание сочинения в трех томах. Том второй

Кочетов Всеволод Анисимович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Избрание сочинения в трех томах. Том второй

Память Света/Память огня (др. перевод)

Сандерсон Брендон
14. Колесо Времени
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Память Света/Память огня (др. перевод)

Я спас СССР! том 1

Вязовский Алексей
1. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Я спас СССР! том 1