Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Выйшаў на вуліцу. Іншымі вачыма агледзеў гэты горад, іншымі вушамі яго пачуў, іншымі ноздрамі ўдыхнуў яго паветра…

Вечар, цягнік, купэ, толькі я і нейкая жанчына. Дастаю пляшку «чарніла», набулькваю поўную, 250 грамаў шклянку, спакойна выпіваю да дна. І раптам жахлівы стогн:

— О-ох, Божа мой мілы, Божа літасцівы! Што ж гэта робіцца на белым свеце?!

19. Мінск

Як заўсёды ў такіх выпадках, доўга, месяцы два (дзелім на дні і гадзіны), цягнулася маўчанне. Мёртвае. І, як заўсёды, калі герой праходзіць усе неабходныя фазы: адчаю, злосці і абыякавасці — менавіта ў той момант з’яўляецца паведамленне з казённым штэмпелем.

Вось ён перада мной, гэты жоўта-шэры аркушык таннай (самай дарагой у свеце!) паперы, які правёў чарговую рэзкую мяжу паміж маім папярэднім жыццём і будучым.

«Прыёмная камісія паведамляе, што Вы залічаны…»

Мінску я ўжо дастаткова праспяваў дыфірамбаў. «Гэта мой горад». Ён зрабіў амаль немагчымае — залячыў боль адразання пупавіны; больш таго — ён прызнаў мяне, прыняў маю любоў і адказаў мне ўзаемнасцю. І дзе б мяне потым ні насіла, толькі калі апынаўся тут, супакойваліся душа і думкі…

Трэба ведаць, што ў той час кожны малады чалавек, які трапляў у Мінск, неўзабаве пачынаў гаварыць сабе: «Я беларус, і ганаруся гэтым»… Мінск здаваўся яму найвялікшым у свеце горадам, душа яго свабодна аддалася на тое, каб у ёй старанная рука напісала веру ў Бацькаўшчыну…

…Хвілінку, выбачаюся — тут выпадкова ўплішчылася чужое, а я забыў узяць у двукоссе. Але чые гэта два апошнія сказы?

Гэта піша ў 1944 годзе, за год да смерці, Кузьма Чорны ў сваім аўтабіяграфічным рамане.

Тады яшчэ крыху, ужо з двукоссем:

«…Адчуваў сябе на мяжы двух светаў: мінулага і будучыні, Заходняй Еўропы і Расіі, каталіцтва і праваслаўя…»

20. Вечарына

У мяне, як у Плюшкіна, нічога не прападае, усё пад рукою — бібліятэчна-бібліяграфічная адукацыя плюс сялянская натура.

Вось сімпатычны вузенькі запрашальнік:

«Паважаны таварыш!

ЗАПРАШАЕМ ВАС

на літаратурны вечар-сустрэчу

з Таварыствам маладых літаратараў

пры Саюзе пісьменнікаў БССР.

Чакаем Вас 10 снежня 1987 года».

Дыхнула трохі залатымі часамі? «Таварыш», «БССР»… Дом літаратара, паўнюткая зала. У першым радзе Законнікаў, Быкаў, Гілевіч, Брыль, Сачанка… Анатоль Сыс — вядучы. Дабіраюцца да майго ўрыўка «Заява» з аповесці «Мяжа», чытае прафесійны дыктар з радыё, светлай памяці Алесь Свістуновіч, чытае з такім уздымам, пафасам — як сапраўдную класіку, і як жа страшэнна сорамна слухаць гэта, і думаецца: ды каб ведаў, што яно будзе гучаць са сцэны, хіба так напісаў бы — стараўся б лепш у сто разоў!..

Тым не менш, дзякуючы Свістуновічу, гэтая амаль школьная слабізна праходзіць на «ўра». Мне перадаюць словы Барыса Іванавіча Сачанкі: «Не, у такім ключы, на такім узроўні аповесці ён не выцягне…» (Як у ваду глядзеў, аповесць з такой назваю я не напісаў.) Анатоль Сыс — Сяргею Законнікаву: «Ну што, возьмеце ў „Полымя“?» — «Калі ўся аповесць такая — возьмем». Запабягаючы наперад, у «Полымя» ўзялі не аповесць, а мяне самога, літаральна са студэнцкай парты, я вучыўся, здаваў экзамены і адначасова працаваў на поўную стаўку ў часопісе.

Міхась Тычына: «А ўсё так добра пачыналася — з’явілася апавяданне Андрэя Федарэнкі „Заява“, і пра яго дружна загаварылі. І „левыя“, і „правыя“, і „цэнтрысты“. Кожны знайшоў у творы нешта сваё: традыцыяналісты-бытапісальнікі — вернасць паказу жыцця „ў формах самога жыцця“, адкрывальнікі „новай літаратуры“ — смеласць у пастаноўцы „рабром“ вострых нацыянальных праблем. Над аб’ектыўным сэнсам намаляванай карціны, як водзіцца, мала хто задумаўся…»

21. «Заява»

Узбегшы на шосты паверх, Міцура счакаў трохі, супакойваючы дыханне, зверыўся па лістку з нумарам кватэры і ціскануў чорную кнопку. «Ну, адчыніць жанчына — стане па-мойму», — загадаў ён не без хвалявання, покуль за дзвярыма чуўся заўсёдны прыцішаны шоргат, яшчэ нейкія гукі і, урэшце, шчоўкат замка.

У дзвярах стаяў дзябёлы, здаровы на выгляд мужчына ў трыко і ў майцы, падобны нечым на цыркавога барца — тым больш што, разглядаючы Міцуру, мужчына ад нечага склаў на грудзях рукі і выставіў трохі наперад бараду.

— Дзяньдобры, — пачціва павітаўся Міцура, зазіраючы зноў у паперку. — Тут жыве Ласніцкая Іра?

— Гэта мая ўнучка, — адказаў мужчына басам, прасунуў руку пад майку і пачухаў грудзі. — А што вам трэба? I хто вы такі?

З размоваў у другіх кватэрах Міцура меў ужо сякі-такі вопыт: ён заўважыў, што, пачуўшы толькі беларускую мову, не ведаючы нават, чаго ён прыйшоў, людзі насцярожваліся і пачыналі глядзець на яго падазрона.

Міцура зірнуў мужчыну ў вочы і роўным (як яму падалося) голасам назваў сваё прозвішча, імя і інстытут, дзе вучыўся. Мужчына апусціў галаву, перастаў чухаць грудзі і сказаў:

— Дык нашто табе мая Іра?

— Бачыце, яна сёлета пойдзе ў школу… У рускую школу, так? Можа, вы дасце згоду, каб яна вучылася ў беларускім класе, дзе ўсе прадметы будуць на роднай мове?

— Ну, праходзь, — нечакана сказаў мужчына, адступіўшы ўбок. — Прайдзі, прайдзі — пагаворым.

Ён зачыніў дзверы і, не даўшы Міцуру разуцца, правёў яго на кухню.

— Тут бардачок, але нічога…

Мужчына прыняў са стала парожнія пляшкі з-пад піва, з серванта дастаў дзве поўныя. На стале стаяла талерка з ружовымі застылымі галубцамі, слоік з лыжкамі ды відэльцамі, ляжаў слюдзяны мяшэчак з магазіннай вэнджанай рыбаю. Мужчына пераставіў галубцы на сервант і, палічыўшы, відаць, што гэта ўжо наведзены парадак, апусціўся на стульчык каля акна.

Міцура прысеў насупраць.

— Калі вы даяце згоду, — асцярожна пачаў ён, гледзячы, як мужчына канцом відэльца адкаркоўвае пляшку, — ну… згоду на беларускі клас, то трэба, каб Ірыніны бацька ці матка напісалі заяву. Я пакажу зараз…

— Ну — ужо табе заява… Ты ж пераконвай мяне, пераконвай! Пераканаеш — адразу пішу заяву і выдаю на рукі, — мужчына пляснуў далонню па стале. — П’еш піва?

— П’ю, але не цяпер. А ў чым вас пераканаць?

— Ты ў мяне пытаеш? Табе ж трэба заява, а не мне.

Поделиться:
Популярные книги

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Наномашины, сынок! Том 1

Новиков Николай Васильевич
1. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, сынок! Том 1

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Секретная история вампиров

Тертлдав Гарри Норман
Фантастика:
ужасы и мистика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Секретная история вампиров