Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Міцура паўтарыў, што заяву пісаць маюць права толькі бацькі, успомніўшы чамусьці менавіта ў гэты момант, як ён загадваў перад дзвярыма. «Адчыніў мужчына — значыць, будзе ўсё добра, — падумаў ён. — Ці то я на жанчыну загадваў?»

— Ты лепш мне вось што скажы: тое, што ты хочаш, не зусім супадае з дзяржаўным, так?

— Усё з усім супадае, — паспяшаўся запэўніць Міцура. — Усё супадае, толькі для таго, каб вучыцца па-руску, ніякіх заяваў чамусьці не трэба, а на роднай мове…

— Э-э, лектар! — перабіў мужчына і зморшчыўся — ці то ад піва, ці то ад Міцуравых слоў. — Ты пераконвай мяне, пераконвай, а не чытай лекцыі. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж, — важна сказаў ён. — Мне цікава, што будзе мець мая ўнучка з беларускае мовы? Якія ёй будуць перспектывы?

— Па-першае, яна будзе ведаць родную мову, — сказаў Міцура не зусім упэўнена, адчуваючы, невядома чаму, няшчырасць, — ну, і вырасце сумленным чалавекам.

Мужчына ўсміхнуўся, каўтануў піва і пасыпаў соллю край рыльца.

— Ты хочаш сказаць, што кожны, хто ведае родную мову, сумленны чалавек? Не пераканаў.

Міцура выцягнуў з кішэні цыгарэты. Мужчына, не ўстаючы, адчыніў фортку і працягнуў яму чыстую попелку.

— Дзякую. Пры вашых разважаннях… — Міцура прыкурыў, — вы добра ведаеце… павінны, ва ўсялякім разе, ведаць, што практычных перспектыў няшмат. Можна, канечне…

— То чаго ты ідзеш агітаваць? Няўжо ты думаеш, што перад табой дурні сядзяць? Чакай, чакай, — памякчэў ён, пабачыўшы, што Міцура падняўся. — Я ж сказаў, што падумаю — можа, і напішу.

— У мяне мала часу, — Міцура, аднак, сеў. Яму дужа хацелася прынесці хлопцам хоць адну заяву, і гэтае хаценне прымушала яго не зважаць на грубасць. — Вы ўжо дзед, а яшчэ так добра выглядаеце, — насмеліўся ён на камплімент.

— Я працаваў настаўнікам фізкультуры, таму такі здаровы. Цяпер ужо… даўно не тое. Што ўспамінаць, — мужчына памаўчаў. — Але слухай: чаму ты запнуўся, называючы сябе, га? — спытаў ён раптам. — I чаму, калі твая справа дзяржаўная, яе праводзіць не дзяржава, а… немавед хто?

«Мая справа», — з прыкрасцю зазначыў сабе Міцура.

— Дзяржава ж не нейкі абстракт, — сказаў ён, адганяючы рукою цыгарэтны дым, — нейкім чынам я ж таксама часцінка дзяржавы, малекула яе — так скажам — і маю права нешта рабіць ад яе імя. Тым больш калі гэтае «нешта» — на карысць самой дзяржаве.

— Падай там збоку адчынялку, — бразнуўшы аб стол відэльцам, папрасіў мужчына.

Міцура падаў. Мужчына адчыніў другую пляшку.

— Абрыдла мне ўжо і гэтае піва, — каўтануўшы, скрывіўся ён. — А ты ведаеш, якіх дроў наламалі такія, як ты, ад імя дзяржавы?

— Пры чым тут я і беларуская мова?

— А пры тым! — Мужчына хоць і сказаў больш-менш спакойна, відаць, ужо ап’янеў, вочы парабіліся чырвоныя, а на руках панапіналіся сінія жылы. — Што вы хочаце ад людзей з гэтымі школамі і з гэтымі мовамі? Якая ў вас мэта? Чаго б вы навыраблялі, дай вам волю? Кідай курыць! — ён адкінуўся спінаю да падаконніка, зачыніў фортку і закашляўся. — Дык вось: я ўжо чуў пра такіх, як ты, — адкашляўся ён і строга паглядзеў на Міцуру. — Вы ходзіце па кватэрах і збіраеце заявы на беларускія класы, гаворыце заўсёды па-свойму. Ці не так?

— Ну, так.

— Што вы хочаце? Калі нават вярнуць гэтыя школы і гэтую мову — вам жа захочацца большага! Якога чорта вы марочыце галовы сабе і людзям? Вы што, сляпыя? Ці не ведаеце, чым такое канчаецца? Кажу, як старэйшы за цябе ў тры разы, — кідай!

Міцура крыху разгубіўся. Магчыма, іншым часам, калі б ён не быў такі стомлены, калі б мужчына гаварыў трохі спакайней, ён і знайшоў бы нейкія аргументы: цяпер жа толькі ціха, быццам просячы мужчыну не сердаваць, выціснуў:

— Але што каму з таго, што я люблю мову? Я ж размаўляю ёй, я проста адчуваю… што… што нашая мова — цудоўная… Дык хай бы і другія адчулі гэтае! Што ў тым благога?

— Вось! — мужчына аж пляснуў у ладкі, быццам злавіў Міцуру на нечым недазволеным, быццам толькі і чакаў моманту, калі Міцура скажа гэтыя словы. — Любіш — любі, гаворыш — гавары, а іншых прымушаць — не смейце! Бо так прымусяць, што дзесятаму закажаш…

Мужчына выдаваў зусім ужо п’яным.

— Хто вас прымушае? — падымаючыся, сказаў Міцура. Столькі часу было загублена, а ўсё гэта можна было прадбачыць з самага пачатку.

— Вы!.. Такія, як ты!..

Мужчына прыслухаўся.

З вітальні пачуўся звонкі дзіцячы голас. Мужчына натапырыўся, сплюнуў і скоса паглядзеў на парожнія пляшкі.

На кухню забегла спрытнае чарнавокае дзяўчо з вялікімі белымі каснічкамі на русай галаве.

— Мама! — ускрыкнула яна і паказала пальцам на стол. — Дед опять натрескался!

— Хадзі, мая ластачка малая, — працягнуў да яе дзед свае голыя рукі з жыламі, — хадзі, мая ластачка залатая…

Ён нахіліўся наперад, стульчык пад ім упаў, унучка адскочыла, але дзеду ўдалося злавіць яе за руку.

Адбіваючыся, унучка плюнула дзеду на грудзі.

Прыбегла высокая жанчына ў расшпіленай кофце і стукнула дзеда па руцэ, вырвала малую. Дзед, насмех хукаючы на пабітую руку, быццам яму балела, падняў стульчык і падсунуў жанчыне.

— Вось, Марыя, — вінавата пасміхваючыся, сказаў ён, — не было цябе тут, а то б паслухала… Не хочаш сядаць? Дык я сяду.

— Ах, божа мой мілы, нашто вы тут накурылі! — прастагнала Марыя і ўзялася за галаву. — Нашто вы тут напілі, накурылі…

— Агітавалі нашую ўнучку! — абвясціў урачыста мужчына, быццам гэтая абвестка павінна была зняць з яго віну за парожнія пляшкі і за цыгарэтны дым. — Скажы, Ірачка, сама — хочаш вучыцца па-беларуску?

— А вы мо настаўнік? — жанчына паглядзела на Міцуру.

— Я… ведаеце… Не, не настаўнік. Можа, вы напішаце такую заяву, каб Ірына вучылася на роднай мове, у беларускім класе? — сказаўшы ўжо, Міцура зразумеў, што зрабіў памылку. Трэба было ісці не адразу ў лоб, а зноў растлумачыць хоць збольшага. — Падумайце, прашу вас…

— Не, вось пісаць я нічога не буду, — пакруціла галавой Марыя, — як усе — так і я.

Дзяўчынка тым часам спадылба агледзела Міцуру і падышла да дзеда. Здаволены, ён схапіў яе, пасадзіў на калена і пачаў прытупваць нагою.

Поделиться:
Популярные книги

Грон. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Грон
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
8.48
рейтинг книги
Грон. Трилогия

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара