Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Пісьмо чытаў, таварыш малодшы сяржант, — стоячы, ахвотна адказаў Ракіцкі.

Сяржант крыху падумаў і сказаў:

— Калі салдату ісці ў каравул, пісьмы перад гэтым яму аддаваць не паложана. Таму што пісьмы ўсякія бываюць, ясна? Ёсць людзі, каторыя не разумеюць і пішуць абы-што. Прачытаеш — і жыць не хочацца, не тое што служыць. Адсюль самастрэлы, дзезерцірства і іншая, як гаворыцца, х…я.

Але нават сумная, нудная сяржантава лекцыя не змагла сапсваць Ракіцкаму настрой.

Паўгадзіны адпачынку праляцелі мігам. Неўзабаве салдаты пастроіліся каля КПП. Чакалі лейтэнанта і машыну. Нарэшце лейтэнант паказаўся, з заклапочаным выглядам абцягваючы пальцамі рукавы шыняля, нібы хацеў схаваць у іх рукі.

— Так, таварышы байцы! Званілі з часці — машыны не будзе. Лепш сказаць, будзе, але яна павязе катушкі з кабелем. Мы пойдзем пешкі. Трыццаць кіламетраў — не так многа, мы ў вучылішчы больш хадзілі, і без перакураў… Вам, канечне, цяжэй з непрывычкі… У машыне памесцяцца два-тры чалавекі. Каму сёння ў нарад?

У нарад было акурат Ракіцкаму. Меў поўнае права ехаць. Але ён змоўчаў. І калі ззаду штурхнулі яго ў спіну — выходзь, маўляў, нават не азірнуўся, толькі крутнуў плячом: адчапіцеся! Яму было так радасна і здорава.

…Хутка перад вачыма Ракіцкага зноў калыхалася спіна з аўтаматам, а ногі яго мясілі рыхлы снег. На хаду ён яшчэ раз сунуў руку за борт бушлата і, патрымаўшыся за пісьмо, лёгка ўздыхнуў і зашпіліў гузік.

14. Прамое дзеянне

Калі аснову першай часткі складалі творы, якія друкаваліся (праўда, без аніякай надзеі ўбачыць іх калі-небудзь асобным выданнем), дык аснову другой павінна было скласці самае ранняе, «напісанае ў стол», тое, што чытач убачыць упершыню. Дзве аповесці, куча апавяданняў…

Але з сумам, з расчараваннем, з жалем мушу ўключыць у эсэ толькі невялічкія ўрыўкі.

Не з-за адной іх мастацкай слабасці. Падпраўленыя рэдактарскай рукою, пайшлі б яны роўным ходам.

Не — сорамна мне па іншай прычыне. Амаль усё, што там напісана, «было на самой справе». Гэты сказ гучаў, і гэты эпізод быў падгледжаны ў жыцці. А значыць, думалася 23-гадоваму «пісьменніку», яно як мінімум мае права на існаванне.

Колькі такіх аўтараў, і «увы», і «отнюдь», і ох, і ах — не толькі 23-гадовых. Якія не проста не разумеюць, а хваляцца, ганарацца і даводзяць рэдактару, што «мая Рэч, мой Твор не можа быць слабы, бо ўсё гэта так і было», чым самі сабе падпісваюць суровы прысуд.

Тое, як хутка могуць старэць, выходзіць з ужытку дэталі — розныя рублі-капеечкі, порткі-джынсікі, прычоскі-фрызузыкі, пэйджэрыкі-мабільнічкі, прывязаная да свайго недаўгавечнага часу лексіка, аднадзённыя слоўкі-тэрміны — яшчэ паўбяды. Нічога так не старэе, як прамыя словы, прамыя думкі, прамое дзеянне. Г.зн., калі герой хоча выклікаць шкадаванне, дык аўтар так і піша — ён быў такі няшчасны, што не перадаць, слёзы проста ліліся з яго вачэй, акрапляючы пыл пад нагамі… А калі трэба паказаць радасць, дык так і пішацца: радасць яго залівала ўвесь сусвет, так і перла з яго, ён быў вельмі, вельмі, бясконца, несказана рад…

Прыблізна так я і пісаў.

Не трэба забываць тую літаратурную і грамадска-палітычную атмасферу. А таксама мой узрост і духоўны багаж. Я слаба ўяўляў, што хачу сказаць. Чалавек ідзе, правільна, ён можа ісці і ў рэальным жыцці. Але чаго ён ідзе, куды? Не было падтэксту. Між тым як кожнае, літаральна кожнае дзеянне, дэталь, думка павінны быць матываваны. Калі герой глядзіць на яблыню, дык трэба, каб не аўтар накіроўваў яго вочы на яе, а каб гэтае сузіранне з чагосьці вынікала, а наступнае дзеянне чаплялася ўжо за эпізод аглядвання яблыні.

15. «Вясковы сшытак»

(Урыўкі з аповесці, 1986 год.)

ВАКЗАЛ

З раённага цэнтра дадому можна было дабірацца электрычкай, дызелем або аўтобусам. Дызелем нават лепш — ехаць… язды 15 хвілін, а потым ад станцыі да вёскі кіламетры паўтара пехам па лясной цяністай дарозе, якая пасля душнага горада… прайсціся па якой пасля душнага горада ўяўлялася цяпер Маховічу проста марай. Але дызеля трэба было яшчэ чакаць. І Маховіч, глянуўшы на гадзіннік, падумаў трохі і накіраваўся да аўтавакзала.

У яго балела галава — хутчэй за ўсё ад спёкі, але на душы было спакойна, як і ва ўсякага чалавека, зрабіўшага хоць і нявялікую, але патрэбную для сябе справу. Ён спецыяльна прыязджаў у горад на паштампт, каб адтуль паслаць заказным пісьмом дакументы ў сталічную ВНУ. Зараз яму прыемна было ўспамінаць, як на пошце ён укладваў у канверт атэстат, медыцынскую даведку, характарыстыку воінскай часці, акуратна падпісваў адрас і як падаваў канверт… пісьмо… пакет дзяўчыне ў акенца, які абыякавы выгляд ён зрабіў, калі тая паглядзела на яго з павагай.

Заняты сваімі думкамі, Маховіч нават не спыніўся, каб цікавіцца знашнім выглядам вакзала (яго дабудоўвалі, калі Маховіч служыў), а адразу прайшоў праз шкляныя круцёлкі-дзверы і апынуўся ў памяшканні… зале чакання. Ля вакенца з надпісам «Продаж прыгарадных білетаў» стаяла доўгая чарга. Сёння была якраз пятніца, дзень, калі на «гараджан» найбольш находзяць любоўныя пачуцці да роднага дому і да старых бацькоў.

Маховіч пашукаў вачыма знаёмых і, упэўніўшыся, што чаргу гэтую, як ні круці, давядзецца выстаяць, уздыхнуў і прыстроіўся самым апошнім — за дзяўчынай.

Чарга рухалася марудна. Ля самага акенца тоўпіліся тыя, у каго «вось-вось» аўтобус. Маховіч глянуў на гадзіннік (як часта!), яшчэ раз уздыхнуў і прамармытаў даволі гучна:

— Іх паслухаць, дык у гэтую хвіліну адпраўляюцца ўсе аўтобусы вакзала.

Дзяўчына азірнулася на яго і засмяялася (ацаніла).

— Ой, а я вас ведаю! Вас завуць, здаецца, — яна хітра прыжмурылася, — так, Сяргей, і вы едзеце да Сасновага, а я крыху далей — у Бокаў. А мяне завуць Ліка. Нам адным аўтобусам ехаць, па дарозе.

Поделиться:
Популярные книги

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX