Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

24. «Трыолет»

Складальнік буклета меў рацыю «з высокай духоўнасцю і няспынным пошукам ісціны». Канечне, цяпер такія людзі — атавізмы, выкапні, і мне самому ўжо слаба верыцца, што яны некалі — не так даўно! — існавалі.

Фіналам да «Гарадскога сшытка».

Дзяўчына, якую ўсе звалі «пана», альбо «паненка» (можа, і прататып Лены), узяла ў мяне магнітафон і не аддае каторы дзень. І дзверы не адчыняе. Бяру блакноцік, аловак, каб пакінуць запіску, стукаю — звыклае маўчанне. І тады замест запіскі складваецца наступнае:

Вельмішаноўная паненка! Як шкода, што няма Вас дома. Да Вас заходзіў Федарэнка: Як шкода, што няма Вас дома! За трыолет прабачце дрэнны — Мне кепска без магнітафона… Вельмішаноўная паненка, Як шкода, што няма Вас дома!

Алесь Бяляцкі доўга рагатаў: «Прыдумаць жа такое!» Асабліва яго смяшыла рыфма: паненка — Федарэнка.

25. Адступленне

У 1988 годзе нарэшце я напісаў першую сваю людскую рэч, аповесць «Гісторыя хваробы» (любімае слова ў дачыненні да мяне некаторых творчых братоў).

Але і яна, тая аповесць, як пачыналася! «Газеты пісалі пра… ялцінскіх прастытутак, што ў дваццаць гадоў маглі лёгка набыць машыну апошняй мадэлі, нідзе не працуючы»…

Нічога сабе «нідзе не працуючы»! — наадварот, яшчэ як працуючы. А па-другое, бедныя ялцінскія прастытуткі. Вось спісак самых багатых людзей свету. Многа такіх, каму ўсяго крыху за 40. Мільярдэры. Мультымільярдэры. Беразоўскі і Гусінскі («два весёлых гуся»). Абрамовіч, Дзерыпаска — у апошнім ёсць штосьці ад «драць паскі» — лазу на лапці, і кароў «пасвіць»…

Грузінскі мільярдэр Бадры Патрыкацішвілі ўзяў ды і памёр у 53 гады ў Лондане. Ну што, сынку, пытаў у Андрэя Тарас Бульба, памаглі табе твае ляхі? Памаглі мільярды? Не злараднічаю — шкадую і спачуваю. Багатыя жывуць добра, але нядоўга? Справа не ў даўжыні жыцця. Парадокс, але жыццё іх прама прапарцыянальнае матэрыяльнаму накапленню: чым больш грошай, тым бядней, больш убогім яно робіцца незалежна ад іх. Нават у знешніх формах, калі глянуць збоку, нешта несур’ёзнае; ну што такое, на самой справе, што за палёт фантазіі: дзіця захацела цацку — яму купляюць які-небудзь цацачны караблік, багатыр-мільярдэр — набывае ўжо вялікую, «дарослую» яхту, дзіця гуляе «ў футбол» пластмасавымі ці алавянымі футбалісцікамі, алігарх — забаўляецца сапраўднымі жывымі дзецюкамі ў форме якога-небудзь «Арсенала»…

І шкода іх усіх, і смешна.

26. Эпілог ІІ часткі

Палкоўнікі, як правіла, лепшыя ваякі за генералаў, а генералы — за маршалаў.

«Адзін далёкі родзіч прыехаў на кватэру з бутэлкай і, як яна была выпіта, папрасіў пазычыць адзін мільён рублёў. Быў дужа здзіўлены, калі я сказаў, што такіх грошай у вочы не бачыў. „Які ж ты тады пісьменнік?“ — папракнуў ён. Сапраўды, жахлівая рэч — страта невядомасці, як пісаў разумны амерыканец Джон Стэйнбек» (В. Быкаў).

У «сярэдняга» пісьменніка заўсёды ёсць фора перад «славутым». Многае яшчэ наперадзе — і сам не ведаеш, і іншыя не ведаюць, чаго ад цябе чакаць, — у адрозненне ад пісьменніка «славутага», які сваю вышыню ўзяў, у якога ўжо ўсё адбылося і застаецца толькі або спачываць на лаўрах, або спускацца ўніз: паўтарацца, выпісвацца, гнаць вал, без надзеі кагосьці чымсьці здзівіць…

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

1. Пашэнціла

2000 год. Францыя, Парыж. Гатэль «Алезі» (Манпарнас).

Ззаду — Партугалія, Іспанія, наперадзе — Бельгія, Германія, Польшча…

Я ў літаратурнай, азнаямляльнай вандроўцы. Ад мяне нічога не патрабуецца — глядзі на чужыя краіны, на іншае жыццё, еж, пі, адпачывай, гуляй, пашырай кругагляд, набірайся новых уражанняў.

Гэта вельмі здорава нехта прыдумаў (ды немцы і прыдумалі — вечныя немцы!) — даць шанс пісьменнікам паездзіць па ўсёй Еўропе. Бясплатна. Наадварот, яшчэ табе плацяць.

Пяці-, шасцізоркавыя гатэлі, розныя музеі, помнікі архітэктуры, банкеты, знаёмствы з мясцовымі літаратарамі, прыёмы ў мэрыях, у міністэрствах, у некаторых краінах — на ўзроўні прэзідэнтаў. Выступленні-прадстаўленні, на якіх чуецца і маё прозвішча, ды яшчэ ў якой інтэрпрэтацыі! — «белорашэ Мопассан энд Тшэхофф»…

У Парыжы мы тыдзень. Сёння развітальная п’янка ў нейкім кабарэ.

Але я зачыніўся ў сваім пакоі і нікуды не хачу. Мне стукаюць у дзверы — я не адгукаюся. Звоніць тэлефон — не бяру трубку. Нават піць не п’ю, хаця тут, у нумары, цэлы бар: віскі, ром, каньяк, чырвоныя і белыя віны, гарэлка… Не параўнаць з маім вясковым магАзінам. На століку тоўсты глянцавы каталог з фотаздымкамі голых парыжскіх баб і нумарамі тэлефонаў. Можна схадзіць у «Мулен-Руж» — блізка, і грошай хапае. Не хапае настрою. Ахвоты няма ні да чога. Я ўжо ўдосталь наглядзеўся на «ажурную вежу», два дні аддаў Луўру, пабадзяўся па Шан-Зэлізе, падрапаў манетай тынк Трыумфальнай аркі, злазіў на аглядальную пляцоўку Нотр-Дама, знайшоў у недалёкім ад гатэля скверыку бюст паэту-земляку Апалінэру, у Булонскім лесе ўспомніў Якуба Коласа, з’ездзіў — два прыпынкі метро — на Манпарнаскія могілкі і пастаяў каля магілы Мапасана… Лепш бы я гэтага не рабіў. Якое гнятлівае ўражанне! Якая маленькая, нібы дзіцячая магілка, дзірваном парослая, запушчаная, недагледжаная, з кусцікам чэзлых ружаў… Які ўбоганькі помнічак, як ён губляецца сярод розных радавых склепаў і шыкоўных магіл больш знатных парыжан! Вось ён, твой кумір. Што толку, што ён валодаў сотнямі жанчын, мільённымі багаццямі, меў непаўторны талент і вычварных памераў славу?.. І якое кашчунства, нібы нейкая зларадная пасмяротная помста яму — сотні яго кніг па-ранейшаму актыўна прадаюцца ў шапіках уздоўж набярэжнай Сены, — ды яму ўжо што да гэтага?

…Выходжу з цыгарэткаю на балкон. Вечар. У галаве круціцца то «летний воздух неподвижен, ходим, ходим, по Парижу, по Парижу», то вадзім-спрынчанаўскае:

Любіш ямб, паважаеш харэй І кахаеш Аліну, Дык чаго ж ты сумуеш, Андрэй, Шчэ жыцця не пражыў й палавіну?

Я не проста сумую, я адчуваю, што гэта — мяжа.

Узята ўсё, што можна. Вось ён, ганарар і аванс адначасова. Будзе што лепшае, большае? А трэба ўжо яно? Вось дай мне дзве з паловай Нобелеўскія прэміі, прызнач самым галоўным літаратурным камандзірам усяе планеты Зямля — я буду такім самым, як і цяпер, на парыжскім балконе.

Дык што, сапраўды, справа ў тым, каб дагрэбціся да ўсяго гэтага фізічна? Той няхітры закон, адкрыты мною ў раёне 23–25 гадоў, пакуль спрацоўваў адносна мяне. Проста пражыві — і ўсё будзе. Цярпенне і час.

Але якраз-такі дзейнасць гэтага закона не надта радуе. Дужа вялікае месца адводзіцца выпадковасці, ды гэта і не закон нават, а так, штосьці аморфна-пасіўнае: жыві, як жывецца, а там як Бог дасць.

Ну і хай! Чаму мяне гэта павінна бянтэжыць? Пераможцаў не судзяць. Пашэнціла — скарыстайся. Вунь шведка настойліва раіць перабірацца на Захад — «у нас пісьменнік такога ўзроўню ў грашах купаўся б. Вучы мову!» (Усё жыццё толькі і чуем: вучы мову ды вучы мову.)

Поделиться:
Популярные книги

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Лишённые плоти

Макдермид Вэл
6. Тони Хилл и Кэрол Джордан
Детективы:
маньяки
7.71
рейтинг книги
Лишённые плоти

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Дерзкие побеги

Нестерова Дарья Владимировна
Документальная литература:
прочая документальная литература
5.00
рейтинг книги
Дерзкие побеги

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Гамбургский счет: Статьи – воспоминания – эссе (1914–1933)

Шкловский Виктор Борисович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Гамбургский счет: Статьи – воспоминания – эссе (1914–1933)

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда